Культура11

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Bellit.by прапануе звярнуць увагу на тры з іх.

Настольны «Ачмурэнны» каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва «Папуры» (купіць тут).

Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні». «Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні. Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з кнігадрукаром, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет (купіць на сайце выдавецтва).

Насценны каляндар на 2025 год, мастачкай і ўкладальніцай якога ёсць Марыя Каралёва, прысвечаны архітэктурным помнікам Беларусі (купіць тут).

СТУДЗЕНЬ. Дзярэчын. Палац Сапегаў, касцёл і кляштар дамініканаў

ЛЮТЫ. Дуброўна. Высокая сінагога

САКАВІК. Бялынічы. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў

КРАСАВІК. Койданаў. Кальвінскі збор

ТРАВЕНЬ. Віцебск. Траецкая царква на Пескаваціку

ЧЭРВЕНЬ. Магілёў. Касцёл св. Францыска Ксавера і калегіюм езуітаў

ЛІПЕНЬ. Астрына. Касцёл св. Тарэсы

ЖНІВЕНЬ. Сваятычы. Палац Абуховічаў

ВЕРАСЕНЬ. Ваўкавыск. Вялікая сінагога

КАСТРЫЧНІК. Даўбучкі. Мячэць

ЛІСТАПАД. Маляцічы. Касцёл св. Станіслава

СНЕЖАНЬ. Навадзяткавічы. Палац Слізняў

Каментары1

  • ачмурэнны
    31.10.2024
    і кошт ачмурэнны

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым5

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску3

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

ЗША ў гэтым месяцы нанеслі ўдар па партовым аб’екце на тэрыторыі Венесуэлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым5

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць