Эканоміка

У Мінску прадаюць будынак, у якім павінен быў з'явіцца гатэль Park Hotel Ocean

Будынак на праспекце Пераможцаў у Мінску, які павінен быў стаць гатэлем Park Hotel Ocean, выставілі на продаж. Аб'ява пра гэта з'явілася на сайце Цэнтра прамысловай ацэнкі, піша Office Life.

Фота: Realt.by

Гатэль планавалі пабудаваць да 2014 года — тады ў краіне быў бум узвядзення гатэляў перад чэмпіянатам свету па хакеі. Але план будаўніцтва падкарэктавалі абмежаванні ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны — побач размешчаны заказнік «Лебядзіны».

У выніку праект змянілі на турыстычны комплекс з гатэлем. Замоўца, якому давялося перарабляць дакументацыю і значна мяняць праект, не ўклаўся ў адведзеныя тэрміны.

У 2016-м, калі будынак быў амаль гатовы, інвестыцыйная дамова з замоўцам была скасаваная. Пачаліся суды, замоўца будаўніцтва кампанія «Тэхапрофітсіціінвестмент» пачала працэс ліквідацыі.

У 2018 годзе, калі аб'ект усё ж быў здадзены, ён з гатэля ператварыўся ў офісны будынак, у якім пачалі прадаваць метры ўсім ахвотным.

Аб'ект размешчаны недалёка ад МКАД у Мінску на праспекце Пераможцаў. За яго хочуць 14,7 млн рублёў, або каля $4,3 млн. Прадавец — «Тэхапрофітсіціінвестмент». Плошча будынка — амаль 5 тыс. квадратных метраў, а офісы і крамы, якія ўжо тут працуюць, уключаныя ў здзелку.

Таргі запланаваныя на 16 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць