Моладзевая зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам трэнера Георгія Кандрацьева правяла таварыскі матч супраць расійскіх аднагодкаў.
Моладзевая зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам трэнера Георгія Кандрацьева правяла таварыскі матч супраць расійскіх аднагодкаў.Гульня праходзіла ў турэцкім Белеку, што пад Антальяй.
Нашы хлопцы аказаліся мацнейшымі за суперніка. Адзіны гол у другой палове гульні забіў мінскі «дынамавец» Дзмітры Рэкіш. Гэта ягоны чацвёрты гол за зборную.
Нагадаем, што заўтра таварыскую гульню ў Антальі правядзе і нацыянальная зборная. А 15:30 яна пачне мерацца сіламі з армянамі.
Каментары