Грамадства8282

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая

«Радыё Свабода» ўзяло інтэрв'ю ў Вольгі Карач, якая падзялілася арыгінальным поглядам на тое, як Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай, якія, верагодна, могуць пачацца ў наступным годзе.

Зянон Пазняк

Паводле Карач, Беларусь павінны быць прадстаўленая на мірных перамовах, вось толькі, маўляў, цяпер ні ў каго няма легітымнасці. Нейкія падставы для прысутнасці там, на яе думку, ёсць толькі ў аднаго чалавека:

«На перамовах дакладна павінен быць Зянон Пазняк. Гэта чалавек, які змагаўся за незалежнасць Беларусі. Я лічу, што ў гэтых перамовах ён будзе як ніхто абараняць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Хто яшчэ — трэба думаць, але Зянон Пазняк павінен быць у гэтай дэлегацыі».

Адносна свайго асабістага ўдзелу яна не настолькі катэгарычная і ўпэўненая:

«Ці павінна я там быць ці не, час пакажа. Гэта залежыць ад таго, наколькі мы зможам антываенны рух зрабіць сапраўды моцным, ці зможам націснуць на заходнія краіны, каб антываенныя прадстаўнікі былі ўключаныя ў гэтую дэлегацыю».

Затое вялікая ўпэўненасць у Карач з'яўляецца, калі гаворка ідзе пра тое, ці могуць у такіх перамовах удзельнічаць Святлана Ціханоўская, яе Офіс, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада. Тут адказ адназначны:

«Яны слабыя. Не, канечне».

Маўляў, на перамовах будуць сядзець «сусветныя «зубры» з вялікім досведам жорсткіх перамоваў», і «ў гэтай сітуацыі з беларускага боку павінны быць людзі, якія не баяцца адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі».

Святлана Ціханоўская, як сцвярджае Карач, «не можа адстаяць нацыянальныя інтарэсы беларусаў нават у Літве», таму яна і за тое, каб дэлегацыю дэмакратычных сілаў узначальваў Зянон Пазняк, бо ён «будзе адстойваць беларусаў да апошняй кроплі крыві. І ён не саступіць нічога». 

Каментары82

  • Y
    17.12.2024
    Пераважная большасць беларускіх ваяроў ва Украіне на баку ЗСУ станоўча адносіцца да Зянона Пазьняка.
  • бабруйчанін
    17.12.2024
    Перекананы
    Нават зза паліткарэктнасці " аб'ектывізма" запрашаць Олю Карач на " Свабоду" па беларускі гэта......страта Рэпутацыі.
    Перудрукоўваць?? На " х.я97" Радзінай ..натуральна
  • Цікава
    17.12.2024
    А калі яго зноў спалохаюць? Лаві яго потым па амерыкам. Раз ужо збег

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321410

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць