Грамадства154154

Алексіевіч: Пазняк ніяк не можа пагадзіцца, што яго час прайшоў

У новым выпуску ТОКу пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выказалася, чаму Пазняк крытыкуе Марыю Калеснікаву і як яна да яе ставіцца.

Aleksievich Pazniak Алексіевіч Пазняк Алексиевич Пазняк
Святлана Алексіевіч і Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва», скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Як вядома, лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк некалькі разоў рэзка выказваўся пра Марыю Калеснікаву, якая цяпер за кратамі. Палітык называў яе «палітычным нішто».

Watch on TikTok

Святлана Алексіевіч з вялікай цеплынёй згадвае Марыю Калеснікаву:

«Я яе проста люблю. Яна мне вельмі падабалася. Прыгожая такая, сучасная жанчына, з еўрапейскім вопытам жыцця. Яна вельмі цікавы чалавек. Гэтая яе ўсмешка, і тое, як яна ішла наперадзе. Яна стала сімвалам нашых маршаў. Я нават не магу нашы маршы ўявіць без Машы».

Па словах пісьменніцы, мы не можам даваць ацэнку палітычнай ролі Марыі Калеснікавай, бо яна не паспела цалкам праявіць сябе:

«Яна не развярнулася. У нас жа было вельмі мала часу. Пару месяцаў толькі. Ніхто не паспеў разгарнуцца. Света Ціханоўская зрабіла сябе пасля барацьбы. Латушка таксама пасля».

Святлана Алексіевіч выказала сваю занепакоенасць лёсам Марыі Калеснікавай: «Я толькі малю, каб яна хаця б прыйшла больш-менш здаровым чалавекам, які мог бы вылечыцца. Яе бы тут увесь свет лячыў».

Па словах нобелеўскай лаўрэаткі, Марыя «з тых людзей, якія якраз і зрабілі рэвалюцыю, і каторыя зрабілі, у рэшце рэшт нацыю, калі ўжо хоча Пазняк. Тое, што ў яго не атрымалася зрабіць».

«Пазняк проста раўнівы чалавек. А раўнівыя людзі ў палітыцы — гэта катастрофа. Таму што, я ўпэўнена, калі б ён быў ва ўладзе, гэта не было б добра для Беларусі. Яна б з усім светам пасварылася. Ён ніяк не можа пагадзіцца, што яго час прайшоў, што ўжо другі час, другія людзі. Так, вось жанчыны. А то ён як Лукашэнка — яму жанчыны не падабаюцца. Гэтаму [Лукашэнку], што яна не служыла ў арміі, а яму я не ведаю, чаму», — лічыць Алексіевіч.

Глядзіце цалкам:

Каментары154

  • Беларус з-пад Маладэчна
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • %
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Acab
    11.11.2024
    Тут горой ад Чэхаўскіх сварак распачнуцца высьвятленьні. Паналятуць нацыянал-сацыялісты дзядулі Зэ і вывалакуць з-пад спадніцы "расейскага хваста" скрыпачыхі.
    Акабчык Маленькі палітыкаў не можа трываць, тут роўнасьць паміж дзядулям Зэ і спадарыняй Калесьнікавай.
    Але бязьвінна каранай кабеце Акабчык Маленькі зычыць найхутчэйшага вызваленьня і здароўечка
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць