Каментары да артыкула

«Лукашэнка зладзіў дзяржаўны пераварот і практыкаваў палітычныя забойствы». За што біяграфію Нямцова маглі прызнаць «экстрэмісцкай»

  • Алесь
    20.12.2024
    У 1994 годзе выбары былі сфальсіфікаваны такім чынам, каб Зенон Позняк не прайшоў у другі тур. На гэта ўказваюць афіцыйныя дадзеныя другога туру выбараў 1994 года.

    Напрыклад, у першым туры Кебіч набраў 1 023 174 галасы, а ў другім туры — 748 329. Ёсць паняцце базавага электарату. І ў другім туры кандыдат не можа набраць менш галасоў, чым у першым. Я даследаваў шмат другіх тураў у дэмакратычных краінах ад Лацінскай Амерыкі да Еўропы і не знайшоў ніводнага выпадку, калі кандыдат набіраў у другім туры менш галасоў, чым у першым. Калі зыходзіць з таго, што другі тур прайшоў сумленна і Кебіч набраў у першым туры 748 329 галасоў, то гэта атрымліваецца менш, чым у Зенона Позняка (757 195). Напрыклад, адкуль Кебіч узяў лішнія галасы? Можа, скраў у Лукашэнкі? Але Лукашэнка набраў 2 646 140, і, дапусцім, дадамо яму 274 845 (розніца галасоў Кебіча паміж першым і другім турам), атрымліваецца 2 920 985. Усягo ўдзельнiчалi ў першым туры 5 904 312, то бок Лукашэнка ўсё роўна набраў менш за 50%, такім чынам другі тур павінен быў быць абавязкова, і Зенон Позняк павінен быў быць у другім туры з Лукашэнкам. Ці мог Зенон Позняк перамагчы на выбарах 1994 года? Мог, бо ў нас тры электаральныя групы: 30% праеўрапейскіх нацыянальна арыентаваных грамадзян, 30% прарасійскіх і яшчэ 40% нейтральных. Якія могуць прымікнуць як да празаходніх, так і прарасійскіх сіл. Таму Зенона Позняка вырашылі не дапускаць да другога туру, таму што тэарэтычна ён мог перамагчы.
  • Алесь
    20.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Fgs
    20.12.2024
    Мы все знаем, что лукашенко сделал переворот с помощью продажных вояк и ментов. Будьте вы вместе с лукашенкой прокляты!
  • Алесь
    20.12.2024
    Як дабіцца дэмакратызацыі Беларусі ў умовах, калі ў рэжыму за плячыма Пуцін? Мне здаецца, што варыянт з агульнанацыянальнай забастоўкай — самы аптымальны. Бо такі пратэст немагчыма задавіць сілай. Нельга да кожнага слесара на заводзе паставіць аўтаматчыка і прымусіць працаваць. Што рабіць, каб агульнанацыянальная забастоўка адбылася? Трэба ўвесці дапамогі для працоўных, роўныя медыяннай заробцы. Логіка ў простага работніка такая: навошта мне працаваць за 500 долараў, калі можна не працаваць і атрымліваць 500 долараў? Забастоўку трэба абвясціць паступова — да яе можна далучыцца пасля заканчэння кантракта, пасля звальнення па пагадненні бакоў або звальнення па артыкуле. Напрыклад, з міліцыі проста так не звольнішся, можна сесці, але чалавек можа проста не падоужыць кантракт і далучыцца да забастоўкі. Галоўнае пытанне — дзе ўзяць рэсурсы на гэта? Я прапаную дамовіцца з спецслужбамі заходніх краін, каб яны дапамаглі друкаваць арыгінальныя расійскія рублі. Прыцэдэнты ўжо ёсць, https://en.wikipedia.org/wiki/Superdollar. Потым гэтыя рублі ўвозіць у Беларусь партыямі па 10 000 долараў у эквіваленце, з дапамогай чалнокаў, акумуляваць іх у краіне і буйнымі партыямі ўвозіць у Расію, там іх мяняць на биткойны (у РФ шмат сэрвісаў па абмену наяўных грошай на биткойны) і ўжо биткойнамі плаціць дапамогі забастуючым. Такім чынам можна паралізаваць краіну і патрабаваць дэмакратычных выбараў. Але трэба разумець, што з заходнімі краінамі трэба нармалізаваць адносіны, каб адкрыліся пагранпераходы, выдаваліся візы і г.д.
  • Хмель
    20.12.2024
    Расія ўжо не выпусціць Беларусь, хіба што сама разваліцца. Лука-ка ўжо шукае „запасныя аэрадромы" і клапоціцца аб бязбеднай будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў. Вось так, узлахмацілі краіну на пуцінскія грошы і папалі... . Хоць Лука-ка і надаеў, але парадак быў. Старыя разумелі гэта, а маладым хацелася лепш адразу.
  • Не галасі!
    20.12.2024
    Хмель, закусі. ))
  • Заатэхнік
    20.12.2024
    "Яго абвінавацілі ў тым, што ён вёз грошы для АГП"

    Затое зараз у "рассупрацоўніцства" такіх праблем няма, губернскія агафонавы, мірсалімавы і бондаравы самастойна штомесяц заходзяць да офіса-карыта за харчамі.
  • Беня
    21.12.2024
    А что вы не написали про размер его наследства?
  • Пионерская организация НН
    21.12.2024
    Эталонный Дождь в вакууме. Миллионерша Синдеева, заказная джинса. МЗС России пообещал ответить на выдворение, но бедный Немцов был бы вдохновлен 2020-м. Почему не был вдохновлен 2010-м?Чэлепаты изотерического уровня.
  • Пеця "политгопник" Капусцин
    21.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Алесь
    21.12.2024
    Напрыклад, зараз там Анатоль Лебедзька піша новую Канстытуцыю. Я лічу, што гэта карысная справа, каб калі настане час Х, мы не прымалі мокрую Канстытуцыю на каленях у пыхах, якую рускія праз свае прoксi паламаюць, як Канстытуцыю 1994 года.
    Я лічу, што трэба выкарыстоўваць палітычную сістэму Швейцарыі з жорсткай Канстытуцыяй.
    Напрыклад, у Швейцарыі прапорцыйная сістэма выбараў у парламент. Праходны бар'ер — 1%. Першые чатыры партыі, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў, аўтаматычна фарміруюць урад. Колькасць міністраў ад кожнай партыі пропарцыянальная колькасці месцаў у парламенте / галасоў, атрыманных на выбарах.
    У кабінеце міністраў няма прэм'ера, там 7 міністраў, якія прымаюць усе рашэнні калегіяльна, простым большасцю галасоў. Пасада прэзідэнта перадаецца ад міністра да міністра і мае толькі прадстаўнічыя функцыі без дадатковых уладных паўнамоцтваў.
    Папраўкі ў Канстытуцыю можна ўносіць толькі ў тым выпадку, калі за іх прагаласуе 3/4 парламента ў трох паслядоўных галасаваннях у розныя дні. Новую Канстытуцыю можа прымаць толькі Вялікае народнае сход Беларусі (па аналёгіі з Балгарыяй).
    Таксама я б прыняў закон, паводле якога грамадзянства атрымлівалі б асобы беларускага паходжання. Напрыклад, у ЗША жыве больш за 1 млн нашчадкаў беларусаў розных хваляў міграцыі.
    Я б яго сфармуляваў так: любое асоба беларускага паходжання мае права на беларускае грамадзянства. Пры гэтым пакінуў бы лазейку ў законе, што ў грамадзянстве можа быць адмовлена без тлумачэння прычын. Напрыклад, калі падае нашчадак з ЗША — адабрэнне, а калі з Расіі — адмовіць. Усяго ў краінах Захаду каля 2,5 млн асоб беларускага паходжання. А гэта цывілізаваны заходні электарат. Далей трэба даць права голасу тым беларусам, якія паехалі пасля 2020 года і не будуць вяртацца, але яны павінны мець права голасу.
  • Алесь
    21.12.2024
    Напрыклад, у Канстытуцыі замацаваць права асобы беларускага паходжання на беларускае грамадзянства. Грамадзянства выдаецца ў адпаведнасці з законам аб грамадзянстве. (Вось прама так і напісаць). А ўжо ў законе прадугледзець адмову ў выдачы грамадзянства без тлумачэння прычын.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць