Свет33

Папа Францішак заклікаў спыніць вайну ва Украіне і вызваліць закладнікаў у Газе

Папа Рымскі Францішак выступіў са штогадовай каляднай прамовай з лоджыі базілікі Святога Пятра ў Ватыкане. Зварот пантыфіка Urbi et Orbi («Гораду і свету») стаў кароткім выкладаннем бед, з якімі сутыкнуўся свет сёлета.

Фота: AP Photo/Andrew Medichini

Папа Францішак заклікаў «усіх людзей усіх нацый» знайсці ў сабе мужнасць у гэты святы год, каб «прымусіць замаўчаць збройныя залпы і пераадолець рознагалоссі», якія раздзіраюць свет, ад Святой Зямлі да Украіны, ад Афрыкі да Азіі.

Папа Рымскі асудзіў «вельмі цяжкую» гуманітарную сітуацыю ў Газе і запатрабаваў вызвалення ізраільскіх закладнікаў, якія па-ранейшаму ўтрымліваюцца на тэрыторыі анклава.

«Няхай змоўкнуць гукі зброі на Блізкім Усходзе. Сузіраючы віфлеемскія яслі, я думаю пра хрысціянскія супольнасці ў Палесціне і Ізраілі, асабліва пра ўлюбёны народ Газы, дзе склалася вельмі цяжкая гуманітарная сітуацыя, — адзначыў Францішак. — Хай спыніцца агонь, хай будуць вызваленыя закладнікі і аказаная дапамога людзям, змучаным голадам і вайной».

Ён таксама заклікаў да спынення агню ў ахопленай вайной Украіне.

Таксама Францішак звярнуўся з заклікам палегчыць доступ да гуманітарнай дапамогі ў пацярпелым ад голаду Судане.

У сераду раніцай паломнікі сталі ў чаргу, каб прайсці праз вялізныя Святыя дзверы ля ўваходу ў базыліку Святога Пятра. У Ватыкане былі ўзмоцненыя меры бяспекі ў сувязі з нядаўняй смяротнай атакай на калядным рынку ў Германіі, якая забрала жыцці пяці чалавек.

Каментары3

  • Дыетоляг
    26.12.2024
    У папы твар усё павялічваецца і павялічваецца :) Бог добра корміць.
  • канферэнц-зал Ватыкана
    26.12.2024
    у намеснікаў бога на Зямлі ўвогуле такія ,,святыя,, твары і.. справы
  • відьма
    26.12.2024
    "Ён таксама заклікаў да спынення агню ў ахопленай вайной Украіне."
    калі ў 22-м украінцы прасілі яго прыехаць, у яго калені раптам забалелі, але на бальных каленях папоўз на VII з'ездз сусветных і традыцыйных рэлігій і здзейсніў святую імшу ў Нур-Султане

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць