Свет44

Заснавальнік «Яндэкса» наняў ахову, калі Пуцін пажадаў яму здароўя

Заснавальнік кампаніі «Яндэкс» Аркадзь Волаж расказаў агенцтву Bloomberg, што ўпершыню наняў ахову пасля таго, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у верасні 2023 года пажадаў яму здароўя. Па словах Волажа, ён адчуў дыскамфорт пасля гэтага выказвання, але «імкнецца не думаць пра гэта».

Аркадзь Волаж. Фота: «Корреспондент»

Бізнэсмен прызнаўся, што не ўяўляе сабе вяртання ў Расію.

«Гэта мяне бянтэжыць. Я думаў, што туга па доме будзе значна мацнейшай. Цяпер я нават не чытаю навіны. Я не адчуваю… Не ведаю, гэта больш не маё», — сказаў ён.

Продаж расійскага бізнэсу «Яндэкса» Волаж параўнаў з зыходам габрэяў з Егіпта. Ён, праўда, адзначыў, што «не ўсё страціў». «Нам дазволілі пайсці з некаторай маёмасцю», — дадаў ён.

Па словах бізнэсмена, пасля продажу расійскіх актываў ён выдаліў усе дадаткі «Яндэкса» з тэлефона.

Аркадзь Волаж у 2014 годзе пераехаў у Ізраіль. У жніўні 2023 года ён выступіў «катэгарычна супраць» вайны ва Украіне ― праз паўтара года пасля пачатку баявых дзеянняў. Тады бізнэсмен адзначыў, што для ягонага маўчання «было шмат прычын».

У размове з Bloomberg Волаж патлумачыў сваё тагачаснае прамаруджванне неабходнасцю перасяліць каля 1 тысячы супрацоўнікаў «Яндэкса», якія захацелі выехаць з Расіі.

Каментуючы словы Волажа пра вайну, Пуцін выказаў здагадку, што заснавальнік «Яндэкса» быў «вымушаны рабіць пэўныя заявы», каб жыць у Ізраілі «на добрым узроўні і мець добрыя стасункі з уладамі». «Ну, дай Бог яму здароўя, хай яму там добра жывецца», — сказаў Пуцін. Ён назваў Волажа таленавітым чалавекам, які стварыў «сапраўды добрую кампанію».

Bloomberg адзначае, што Пуцін таксама называў таленавітым чалавекам бізнэсмена Яўгена Прыгожына пасля ягонай гібелі ў жніўні 2023 года.

У чэрвені 2022 года Еўрасаюз увёў супраць Волажа санкцыі, заявіўшы, што бізнэсмен, як кіраўнік «Яндэкса», фінансава падтрымлівае ўрад Расіі, а таксама «нясе адказнасць за падтрымку дзеянняў або палітыкі, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны». Пасля гэтага Волаж пакінуў усе пасты ў «Яндэксе».

У лютым 2024 года мацярынская кампанія «Яндэкса» ― нідэрландская Yandex N. V. ― прадала расійскі бізнэс кансорцыуму прыватных інвестараў і менеджараў, пасля чаго стала называцца Nebius. Волаж узначаліў новую структуру. У сакавіку ЕС зняў санкцыі з бізнэсмена.

Каментары4

  • Й
    10.01.2025
    Как жаль его (нет), с десяток лет с радостью работал над цифровым гулагом и получал миллиарды в карман, а оказывается боярин то плохой
  • .
    10.01.2025
    Нібыта раней яно было паступовым і ў правільным напрамку. Можна прыгадаць, як дэградавалі Яндекс.Новости і калі гэта пачалося. А ці была ўпэўненасць у бяспецы Яндекс.Почты ў гады, калі туды пераехала пошта tut.by. І г.д.
  • Paliašuk
    10.01.2025
    Загаловак, нібы Хэмінгуэй напісаў сваё другое самае кароткае чуллівае апавяданне. Сучасная рашка адным сказам.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі72

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі72

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць