Грамадства44

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

«Наша Ніва» паведамляла пра тое што беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце крэдытных ставак з Расіяй, выдаючы крэдыты ў расійскіх рублях расійскім кампаніям пад гарантыю расійскіх банкаў. Выгадная для беларускіх банкаў сітуацыя стварае праблемы ў іншых сектарах эканомікі. Цяпер Нацбанк загадаў банкам спыніць гэтую практыку. 

У Расіі за мінулы год ключавая стаўка вырасла з 16% да 21%. У Беларусі стаўка рэфінансавання застаецца на ўзроўні 9,5%. 

Расійскія кампаніі бралі банкаўскія гарантыі ў расійскіх банках і з імі адкрывалі крэдытныя лініі ў беларускіх банках. З улікам камісіі за банкаўскую гарантыю гэта ўсё роўна выходзіла танней, чым браць у Расіі.

Рэкордныя прыбыткі беларускіх банкаў мелі натуральны адваротны бок: зніжэнне прапановы грошай унутры Беларусі, рост памеру ставак у бок сінхранізацыі з расійскімі, адпаведна, павышэнне кошту грошай у сабекошце беларускіх вытворцаў, што ўплывала на рост цэнаў для спажыўца і паніжэнне рэнтабельнасці для вытворцы. 

Сума выдадзеных за год крэдытаў нерэзідэнтам не можа быць ацэнена па ўскосных звестках,

мы можам абапірацца толькі на словы банкаўскіх інсайдараў, якія кажуць пра істотныя для беларускай эканомікі лічбы ў сотні мільёнаў даляраў. 

І вось на гэтым тыдні Нацбанк разаслаў па беларускіх банках патрабаванне спыніць крэдытаванне нерэзідэнтаў.

Тэхнічна, па словах нашых суразмоўцаў, Нацбанк плануе рэалізаваць свой план так: павысіць працэнт абавязковага рэзерву пры крэдытаванні нерэзідэнтаў, што павінна зрабіць нявыгадным такое крэдытаванне.

Шэраг камерцыйных банкаў, па словах нашых суразмоўцаў, ужо спынілі крэдытаванне нерэзідэнтаў. 

Каментары4

  • Карвалол
    15.01.2025
    Лухціна, дык яйкі гэтай куркі даражэюць, людзям зараз няма на што будзе купіць хлеба. А вось банкам так, раздолле было
  • в45
    15.01.2025
    садоўнік у нацбанку з гумарам
  • Сэнс
    15.01.2025
    Лухціна, сэнс у тым, што у Беларусі стаўка ўтрымліваецца ніжэйшай штучна. Каб падтрымаць прадпрыемствы, для якіх расейская стаўка будзе смяротнай. Але гэта стварае ціск на ўсю эканоміку Беларусі агулам. А калі расейцы замест беларускіх прадпрыемстваў атрымліваюць тыя танныя крэдыты - атрымліваецца, што беларуская эканоміка загінаецца, але падтрымлівае расейскія кампаніі.

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м15

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м15

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць