Грамадства1515

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый

На сваім сайце літоўская памежная служба 17 студзеня паведаміла пра новы парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву. З заўтрашняга дня Літва павінна была забараніць уезд машын з беларускімі нумарамі.

З 14 лютага 2025 года ўступае ў сілу абноўлены парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву. Ён устаноўлены ў адпаведнасці з Рэгламентам Савета № 765/2006 і яго апошнімі зменамі (Рэгламент № 765/2006) 2024/1865) і рэгулюе выкарыстанне такіх транспартных сродкаў на тэрыторыі краіны, піша «Волна».

Асноўныя ўмовы:

1. Уезд дазволены толькі легкавым аўтамабілям, якія належаць грамадзянам Беларусі, якія: маюць візу або дазвол на жыхарства ў Літве, які дае права ўезду ў ЕС; выкарыстоўваюць аўтамабіль выключна для асабістых мэтаў (выключэнне для юрыдычных асоб і камерцыйнага выкарыстання не дапускаецца).

2. Уезд таксама дазволены грамадзянам краін ЕС, якія пражываюць у Беларусі, калі аўтамабіль выкарыстоўваецца толькі для асабістых мэтаў.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на:

— аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі, якія выкарыстоўваюцца для дзейнасці дыпламатычных місій або асабістых патрэб дыпламатаў і іх сем'яў.

 — аўтамабілі, якія перавозяць целы памерлых.

Розніца ў тым, што цяпер можна заехаць у Літву праз Польшчу і нават выехаць у Беларусь праз Літву. З 14 лютага так рабіць будзе нельга, бо толькі вышэй пералічаныя падставы даюць магчымасць прымаць удзел у дарожным руху на аўто з беларускімі нумарамі па Літве.

Адказнасць за парушэнні:

Пры выкарыстанні аўтамабіляў з беларускімі нумарамі з парушэннем устаноўленага парадку ўладальнікам пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, артыкулам 515. 

Каментары15

  • Жвір
    17.01.2025
    Ну, усё, гамон, ня доўга музыка грала, ізноў чэргі на 25 км. расьцягнуцца...
  • Жора
    17.01.2025
    Жвір , абы ляпнуць. Фактычна нічога не мяняецца - паспалітаму беларусу з тымі візамі, якія ў Беларусі можна атрымаць, прачакаўшы паўгода-год у чарзе ў амбасады (італьянскую, французкую, нямецкую..) на сваім аўтамабілі не заехаць, але можна з летувіскімі візамі (якія не выдаюцца) і летувіскімі відамі на жыхарства.
  • Барадзед
    17.01.2025
    Жвір , просто не пропустят в Литву с номерами РБ и все.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА121

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва131

П'яныя расійскія вайскоўцы жорстка расправіліся з сям'ёй з Пакроўска, якая чакала «вызвалення» ад Украіны24

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах6

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher5

«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА121

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць