Свет1212

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што мае намер звярнуцца да Саудаўскай Аравіі і АПЕК, каб сумеснымі намаганнямі знізіць сусветныя цэны на нафту, што, паводле яго слоў, «імгненна» можа спыніць расійска-ўкраінскую вайну. Пра гэта ён сказаў 23 студзеня падчас жывога ўключэння на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Фота: AP Photo/Dmitri Lovetsky

«Я таксама збіраюся папрасіць Саудаўскую Аравію і АПЕК знізіць цану нафты — вы павінны яе знізіць», — заявіў Трамп.

Ён падкрэсліў, што гэта павінна было адбыцца яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Як ён сцвярджае, «калі б цана ўпала, то расійска-ўкраінская вайна скончылася б імгненна».

Трамп падкрэсліў, што цяпер сусветныя цэны на нафту з'яўляюцца дастаткова высокімі, што спрыяе працягу вайны ва Украіне.

«Вы маглі б скончыць гэтую вайну», — заявіў прэзідэнт ЗША, дадаўшы, што гэта з'яўляецца вялікай адказнасцю, паколькі, з ягоных слоў, гінуць мільёны людзей.

Дональд Трамп таксама адзначыў, што намаганні для дасягнення мірнага ўрэгулявання паміж Расіяй і Украінай ужо працягваюцца. Ён падкрэсліў, што падзенне цэнаў на нафту дазволіць знізіць працэнтныя стаўкі па крэдытах спачатку ў ЗША, а затым па ўсім свеце.

Ён таксама выказаў упэўненасць у развіцці плённага ўзаемадзеяння з Саудаўскай Аравіяй у цэлым, якая, паводле яго слоў, ужо паабяцала інвеставаць у Амерыку па меншай меры $600 мільярдаў.

«Але я папрашу наследнага прынца, які з'яўляецца фантастычным хлопцам, акругліць яго прыкладна да 1 трыльёна даляраў. Я думаю, што яны зробяць гэта, таму што мы вельмі добра ставіліся да іх», — заўважыў Трамп.

22 студзеня Трамп заявіў, што ён не хоча наносіць шкоду РФ, аднак у яго не будзе іншага выбару, як увесці «высокія падаткі, тарыфы і санкцыі» на тавары з Расіі, калі Масква не пойдзе на пагадненне аб міры ва Украіне.

Каментары12

  • бабруйчанін
    23.01.2025
    Мне бачыцца галоўнае " павялічыць інвестыцыі да 1 трл$" ...
    Након нафты пабачым ..
    Угроза мацней чым дзеянне..
  • Чубаты балабол
    23.01.2025
    Да інаўгурацыі не атрымалася і пасля не атрымаецца.
  • Барадзед
    23.01.2025
    ., надо! наращивать производство снарядов в странах блока НАТО.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць