Свет77

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён

Прэзідэнт ЗША даручыў свайму спецыяльнаму прадстаўніку па пытаннях Украіны і Расіі, генералу ў адстаўцы Кіту Келагу, дабіцца завяршэння вайны Расіі супраць Украіны на працягу 100 дзён, піша газета The Wall Street Journal.

Кіт Келаг. Фота: Mariam Zuhaib / AP

«Практычна ніхто не думае, што ён зможа гэта зрабіць, асабліва расіяне», — канстатуюць аўтары.

Пры гэтым, згодна з публікацыяй, назіральнікі мяркуюць, што Дональд Трамп мае намер асабіста кантраляваць перамовы па Украіне. «Келаг будзе кансультаваць яго па перамовах, але далёка не відавочна, што Трамп мае патрэбу ў парадах», — адзначае WSJ.

Журналісты звяртаюць увагу, што заключэнне здзелкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным акажацца значна больш складаным, чым думаў Трамп, калі падчас выбарчай кампаніі абяцаў спыніць вайну ва Украіне за 24 гадзіны пасля вяртання ў Белы дом.

Сам Келаг яшчэ да інаўгурацыі Трампа, у пачатку студзеня 2025 года, заявіў у эфіры тэлеканала Fox News, што хацеў бы знайсці рашэнне для ўрэгулявання вайны ва Украіне за 100 дзён. Аднак ужо тады эксперты назвалі гэтае імкненне нерэалістычным, піша Deutsche Welle.

План Келага для завяршэння вайны ва Украіне

У красавіку мінулага года Кіт Келаг выступіў суаўтарам плана завяршэння вайны ва Украіне, распрацаванага пратрампаўскім Інстытутам палітыкі «Амерыка перадусім» (AFPI). Мэта плана — заахвоціць Украіну і Расію як мага хутчэй пачаць мірныя перамовы, выкарыстоўваючы розныя рычагі ўплыву — «метад пугі і перніка».

Згодна з планам, Украіна, у выпадку адмовы ад удзелу ў перамовах, рызыкуе сутыкнуцца з істотным скарачэннем ваеннай дапамогі з боку ЗША. У сваю чаргу, Расія, у выпадку нежадання ісці на здзелку, сутыкнецца з узмацненнем падтрымкі Кіева з боку Вашынгтона.

Украінцы, здаецца, вераць, што перамога Дональда Трампа на выбарах у ЗША набліжае завяршэнне баявых дзеянняў у іх краіне. Паводле даных апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), праведзенага ў снежні мінулага года, 45 працэнтаў жыхароў Украіны лічаць, што перамога Трампа «трохі» або «значна» набліжае спыненне агню. У тым, што вынікі выбараў у ЗША аддаляюць перамір'е, упэўнены толькі 14 працэнтаў украінцаў.

Каментары7

  • .
    22.01.2025
    Назірайце за рукамі:
    1. Як 1 дзень ператварыўся ў 100.
    2. І адказны за гэта не той, хто абяцаў, а нейкі іншы. Калі што, спішуць няўдачу на таго спецпрадстаўніка.

    Няма сораму. Ні ў Трампа, ні ў тых, хто паверыў відавочнай хлусні і зараз будзе казаць, што ў вачах у вушах божая раса.
  • Чубаты гвяздабол
    22.01.2025
    Фокус-покус :) І гэта толькі пачатак. Па большасці абяцанак у выніку будзе пшык.
  • Карціна маслам!
    22.01.2025
    ., а праз 100 дзён спішуць на агентуру і бюракратыю. І на якую-небудзь "германію", якая чамусьці вечна не робіць таго, чаго закарцела нашаму генію.
    Кропка, мы не амерыканцы, пачуць падобнае ці ж нам першыня!

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай11

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць