Грамадства1414

Галоўчанка паабяцаў, што праз 15 гадоў працягласць жыцця беларусаў будзе складаць 80 гадоў

То-бок яна павінна вырасці на шэсць гадоў.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сказаў, што да 2040 года працягласць жыцця ў Беларусі вырасце да 80,5 года, піша БелТА.

Так, прэм'ер патлумачыў, што Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2040 года, сярод іншага, уключае напрамкі, якія патрабуюць асаблівай увагі і знаходзяцца ў парадку дня. Тут ён назваў пытанні дэмаграфіі, экалогіі і балансу рэсурсаў.

Што да колькасных паказчыкаў стратэгіі, то ён назваў лічбы, запланаваныя на 2040 год, падкрэсліўшы іх амбіцыйнасць.

— Рост валавога ўнутранага прадукту, інвестыцый і экспарту амаль у два разы, доля лічбавай эканомікі — у тры разы, доля высокатэхналагічных вытворчасцей — да 50%, — пералічыў ён.

А яшчэ прэм’ер паведаміў, якой будзе працягласць жыцця беларусаў праз 15 гадоў.

— Працягласць жыцця — да 80,5 года, — упэўнены прэм’ер.

Як паведамляў Белстат, у 2023 годзе працягласць жыцця ў Беларусі складала 74,6 года

Пры гэтым мужчыны ў сярэднім жывуць 69,3 года (амаль на шэсць гадоў даўжэй, чым у 2000-м), а жанчыны — 79,7 года (роўна на пяць гадоў даўжэй, чым 24 гады таму). 

Каментары14

  • Натуральна.
    06.02.2025
    Нават 80.1 гадоў будзе
    І гэта толькі сярэдні ўзрост.
  • дзе мае папіццот ?
    06.02.2025
    а што - план папіццот выканалі і перавыканалі ўжо ?
  • **
    06.02.2025
    не беларусаў, а таўстапузых чыноўнікаў, паўкоўнікаў, ідэолухаў і т.п. - душыцеляў беларускага народа

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць