Грамадства22

Памёр Герман Кірылаў

6 лютага ў Полацку памёр пісьменнік Герман Кірылаў. Яму было 87 гадоў.

Герман Кірылаў. Фота: facebook.com/alesarkush

Герман Кірылаў нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў Шаркаўшчыне. 

У 1954 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, пасля вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Шмат гадоў працаваў у газетах у Шаркаўшчыне, Мёрах, Полацку.

Пісаць літаратурныя творы пачаў у 1970-я гады. У 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак», большасць з ix — пра вайну. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта», у часопісе «Полымя» за 2000 годзе надрукавана аповесць «Піраміда».

Найбольшую вядомасць Герману Кірылаву прынесла кніга «Прысягнулі Беларусі: кніга споведзяў», якая выйшла ў 1997 годзе і складалася з успамінаў былых сябраў Беларускага саюза патрыётаў. З ёй Кірылаў стаў лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Каментары2

  • Барадзед
    07.02.2025
    Покойся с миром.
    Как много некрологов в NN.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    08.02.2025
    Цытата: "Герман Кірылаў нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў Шаркаўшчыне".
    "Не "шаркайце" маёй "Шаркоўшчынай"! -- казаў мне асабіста Герман Кірылаў. Гэта наконт -- як правільна казаць "Шаркаўшчына" ці "Шаркоўшчына"?

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы1

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»10

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай36

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп10

«Плот крыві». Менавіта гэта робяць у адной з мінскіх медустаноў6

У Вялікабрытаніі забароняць варыць жыўцом крабаў і лобстараў7

Кур'еры ў Падмаскоўі перавозілі дзяцей у тэрматорбах на скутарах2

Мінабароны Расіі прызнала масаваны ўдар па энергасістэме Украіны з выкарыстаннем ракет «Кінжал»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць