Свет33

У Малдове дапусцілі, што Расія ў выніку перамоў па Украіне выведзе войскі з Прыднястроўя

Улады Малдовы спадзяюцца, што Расія можа вывесці сваіх вайскоўцаў з Прыднястроўя ў выніку перамоўнага працэсу ў дачыненні да Украіны. Пра гэта ў эфіры выдання Jurnal TV заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан.

Дорын Рэчан. Фота: AP Photo/Aurel Obreja

У кіраўніка малдаўскага ўрада пацікавіліся, што павінна адбыцца, каб Расія вывела свае войскі з Прыднястроўя.

«Цяпер ёсць міжнародны кантэкст, які можа прывесці да таго, што Расія можа вывесці свае войскі з левага берага Днястра ў рамках гэтага перамоўнага працэсу. Магчыма, не абавязкова ў мірным перамоўным працэсе, гэта цяжка ўявіць у бліжэйшы час, але ў перамоўным працэсе, які тычыцца Украіны і новай архітэктуры бяспекі ЕС», — адказаў Дорын Рэчан.

З ягоных слоў, Малдова будзе намагацца, каб пытанне вываду расійскіх вайскоўцаў «было на стале перамоў». І любыя перамовы аб міры або спыненні агню ва Украіне «тычацца новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе».

Таксама ў Рэчана спыталі, ці не плануе Малдова выслаць расійскага пасла з-за таго, што расійскія дроны часта парушаюць паветраную прастору краіны.

«Сёння мы зрабілі вельмі важны крок [гаворка пра закрыццё Расійскага культурнага цэнтра ў Кішынёве], які, прызнаю, трэба было зрабіць раней. Мы працягнем рабіць неабходныя крокі для абароны інтарэсаў нашай краіны», — падкрэсліў малдаўскі прэм'ер-міністр.

Адносна закрытага Расійскага культурнага цэнтра ён выказаўся адкрыта:

«Гэта быў не культурны цэнтр, а цэнтр з агентамі ўплыву. А тым, хто скардзіцца, мы кажам, што Малдова не мае нічога супраць рускай культуры, рускай мовы. Расія павінна паважаць малдаван і не пасылаць сваіх агентаў уплыву, якія маскіруюцца пад дзеячаў культуры».

Кіраўніцтва Малдовы, у прыватнасці прэзідэнтка краіны Мая Санду, неаднаразова настойвала на неабходнасці вываду расійскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя. Пры гэтым Кішынёў спрабуе дамагчыся гэтага дыпламатычным спосабам. У той жа час нядаўна яна папярэджвала, што Расія спрабуе выкарыстоўваць Прыднястроўе для дэстабілізацыі сітуацыі ўнутры Малдовы. Таму Масква хоча нават умацаваць сваю прысутнасць на левым беразе Днястра.

Каментары3

  • Отец Засандолий
    14.02.2025
    Чудят блаженные.
  • Прыслоўе
    14.02.2025
    Good by Russia
  • Владислав
    15.02.2025
    Прыслоўе , Слова «goodby» пішацца разам або праз злучок: "goodby, good-by, goodbye, good-bye". (Merriam Webster dictionary)

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць