Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года
А як пераехаў у Польшчу, кажа, кінуў дурное.

Днямі «Наша Ніва» пісала пра тое, што адзін з лідараў партыі БХД Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ. Крыніцы «НН» адзначалі, што Дудкін нібыта прызнаўся, што быў завербаваны яшчэ падчас вучобы ў Магілёўскім універсітэце ў канцы 2000-х ці пачатку 2010-х.
Цяпер і сам Дудкін рашыўся на публічнае прызнанне ў сацсетках.
«Праўда робіць нас свабоднымі і маім абавязкам ёсць назваць публічна тое, што ад вас схаваў.
Сапраўды, з восені 2009 да восені 2016 — 7 гадоў — я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ Беларусі і, сярод іншага, даваў інфармацыю пра сітуацыю ў дэмакратычным руху ў Беларусі.
Але будучы ў Польшчы з 2018, я не супрацоўнічаў з вышэйузгаданай структурай і ніякую інфармацыю не пераказваў.
За гэты інцыдэнт, прашу і ў вас прабачэнне.
Прызнаю, мне не хапіла сілы волі паведаміць пра гэта раней. А на тыдні мною запланаваны выступ быў адменены не па маёй прычыне: ішла праверкі маёй асобы», — напісаў Дудкін у фэйсбуку.
У ранейшым каментары «Нашай Ніве» Дудкін адмаўляў сваю супрацу з КДБ. А зробленую ім заяву пра супрацоўніцтва назваў «праверкай сяброў партыі».
* * *
Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. З Беларусі ён, настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст па жыцці, з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Białoruska Chrześcijańska Demokracja.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары
Яшчэ не выправілі на зямлю праайцоў?