Грамадства66

Хрэнін пра вайсковыя зборы: Фіксуем беспрэцэдэнтнае жаданне людзей

Міністр абароны падчас інспекцыі 230-га агульнавайсковага палігона пракаментаваў ход праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл і прызыў вайскоўцаў запасу.

Фота: Мінабароны

«Мы ў значнай ступені перагледзелі сістэму падрыхтоўкі Узброеных сіл. Фіксуем беспрэцэдэнтнае жаданне людзей быць датычнымі да абароны нашай Радзімы», — сказаў Віктар Хрэнін.

Ён расказаў, што сістэма падрыхтоўкі Узброеных сіл адаптаваная пад сучасныя рэаліі ваенна-палітычнага становішча.

 «Зыходзячы з умоў абстаноўкі, якая на сённяшні дзень складваецца вакол нашай краіны, таго ўзброенага канфлікту, які адбываецца, патрабаванняў нашага галоўнакамандуючага, мы ў значнай ступені перагледзелі і перабудавалі сістэму падрыхтоўкі Узброеных сіл».

Міністр абароны расказаў аб мэтах праверкі і асаблівасцях мерапрыемстваў:

«Ужо трэці год запар мы праводзім такія маштабныя праверкі. У гэтым годзе ў адпаведнасці з планам, які быў падрыхтаваны ў Генеральным штабе і мною зацверджаны, мы вырашылі праверыць воінскія часці, якія фарміраваліся ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры. Для гэтага з запасу былі прызваныя каля пяці тысяч ваеннаабавязаных».

Па словах Віктара Хрэніна, мэта праверкі — «убачыць рэалізацыю спланаваных мерапрыемстваў, праверыць тэхніку, якая стаяла на захоўванні, аднавіць навыкі ваеннаабавязаных і павысіць узровень падрыхтоўкі нашых кадравых афіцэраў».

Каментары6

  • 97 адсоткаў за Ціханоўскую
    27.02.2025
    хрэнін брэша, як і яго гаспадар. Ужо некалькі гадоў запар гэтыя дурні грукаюць па кватэрах, дзе я раней пражываў, са сваімі позвамі на зборы. Заўсёды хочацца спытаць у халуёў: дык а што ж - ябацечак не хапае ці што? 80% за луку ж галасавала. Чэргі павінны быць пад ваенкаматамі. Ды дзе ж яны? Усё ніяк не спытаю, бо не хачу нават перасякацца і марнаваць час на дурноту.
  • Вольга
    27.02.2025
    У людзей ёсць толькі адно беспрэцэдэнтае жаданне - даць усім гэтым хрэніным па шапцы як след.
  • Байкот
    27.02.2025
    97 адсоткаў за Ціханоўскую, ЦВК аб'явіў, што 5 136 293 за Лукашэнку быццам бы прагаласавала.
    Вось яны хай за Лукашэнку і ваююць.
    Намаляваныя на паперы.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць