Грамадства1010

Што за амерыканскі блогер браў інтэрв’ю ў Лукашэнкі?

У біяграфіі Марыё Наўфала шмат скандальных момантаў, але галоўнае — ён змог атрымаць такога магутнага заступніка, як Ілан Маск. Цяпер жа блогер-крыптапрадпрымальнік «ратуе дэмакратыю ў Еўропе» — і пашырае фэйкі.

Марыё Наўфал прыехаў у Мінск да Лукашэнкі. Скрын відэа: тэлеграм-канал «Пул першага»

У інтэрнэце можна адшукаць хвалебныя тэксты аб Марыё Наўфале, дзе яго прадстаўляюць таленавітым і працавітым хлопцам. Пішуць, што ён пачынаў бізнэс з 300 далярамі, а ў хуткім часе змог зарабляць мільёны. Цяпер, дарэчы, Наўфал называе сябе інвестарам больш чым 500 стартапаў.

Але ж да прыгожай гісторыі поспеху ёсць шмат пытанняў. Амерыканскі канал NBC News раней размаўляў з людзьмі, якія казалі, што інвеставалі ў кампаніі Наўфала ці працавалі з ім на розных этапах яго кар'еры. Яны апісвалі маладога мужчыну як прадпрымальніка, які траціў грошы гэтак жа хутка, як і зарабляў — а яшчэ не заўсёды плаціў тым, з кім быў павінен разлічыцца. У далейшым мужчыну не аднойчы абвінавачвалі ў невыкананні фінансавых дамоўленасцей.

Марыё Наўфал. Фота з сайту financefeeds.com

У 2020 годзе дзякуючы аўдыячату Clubhouse і яго буму, выкліканаму пандэміяй, Наўфал пачаў заваёўваць папулярнасць у інтэрнэце. Ён стварыў акаўнт, які хутка сабраў больш за 50 000 падпісчыкаў. Блогер камунікаваў з вядомымі асобамі, уключаючы кінарэжысёра Майкла Бэя.

Тая гісторыя скончылася скандалам: стваральнікі платформы заблакіравалі, а потым выдалілі акаўнт Марыё. Падключылася армія яго фанатаў, якія закідалі стваральнікаў Clubhouse лістамі з патрабаваннем аднавіць акаўнт. У выніку акаўнт аднавілі, але пакрыўджаны Наўфал туды не вярнуўся.

А 2022 год стаў, імаверна, галоўным для медыяразвіцця Марыё. У той час ён пераключыўся на аўдыядыскусійную платформу Twitter Spaces. Там да размовы, у якой Наўфал абмяркоўваў крах FTX, далучыўся Ілан Маск. Каментарыі Маска падчас дыскусіі трапілі ў загалоўкі сусветных медыя. Не дзіўна, што пасля такога папулярнасць Марыё пачала расці з касмічнай хуткасцю.

Цяпер у Наўфала ў твітары (Х) больш за 2 мільёны падпісчыкаў, ён таксама вядзе там праект «Круглы стол» (там дыскутуюць на розныя тэмы).

Блогер публікуе і інтэрв'ю. Учора, напрыклад, выпусціў гутарку з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца. У падводцы да відэа напісана, што палітык распавядае, як ЕС пры падтрымцы сеткі Сораса і эліт НАТА, падаўляюць дэмакратыю ў яго краіне.

Пра тое, наколькі Наўфал некрытычна ставіцца да інфармацыі, мабыць, лепш за ўсё сведчыць той факт, што ён распаўсюдзіў фэйк, які потым рэпоснуў нават Ілан Маск.

Летась Марыё Наўфал апублікаваў у твітары допіс, у якім сцвярджаў, што стваральніку Telegram Паўлу Дураву пагражае 20 гадоў турэмнага зняволення. Маск паспяшаўся рэпоснуць гарачую навіну. Адкуль жа сам Марыё ўзяў такія лічбы? Адказ просты: ён спасылаўся на расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Спутник» (уваходзіць у склад холдынгу Russia Today).

Расследавальнікі расійскага медыя «Агенцтва» высветлілі, што фэйк пра імавернае вялізнае пакаранне для Дурава стварылі і раскруцілі пракрамлёўскія СМІ. Рабілася гэта для таго, каб прасунуць наратыў: на Захадзе са свабодай слова яшчэ горш, чым у Расіі. Праўладныя расійскія СМІ напісалі пра «20 гадоў для Дурава», спасылаючыся на французскія СМІ (у прыватнасці, тэлеканал TF1) — аднак там такой інфармацыі не было.

І гэта не адзіны прыклад таго, як Марыё Наўфал дапамагае запускаць у англамоўную прастору фэйкі — у тым ліку і пра Беларусь. Летась у студзені мужчына запосціў чарговую хлусню ад Russia Today. У тым паведамленні сцвярджалася, быццам Дзяржаўны дэпартамент ЗША выдаліў з сайта заяву з крытыкай прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Насамрэч пазіцыя Вашынгтона не змянялася (што адбылося, тлумачылася тут).

Каментары10

  • А почему бы...
    27.02.2025
    А почему бы Маску со своей кодлой не свалить-таки на Марс?
  • Зоотехник
    27.02.2025
    Сытый боров объясняет тощему секреты кремлёвской диеты
  • Ваш кэп
    27.02.2025
    даведка, да что тут цензурного можно подумать...

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць