Грамадства22

Лукашэнка анансаваў свой візіт у Расію і перамовы з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу анансаваў свой будучы візіт у Расію і перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

«Праз тыдзень мы з ім сустрэнемся ў Маскве і вельмі падрабязна і дэталёва абмяркуем усе пытанні. Па тэлефоне мы якраз на гэта і спаслаліся — што сустрэнемся і абмяркуем усё ў дэталях», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з Украінай.

Паводле яго слоў, падчас яго апошніх кантактаў з Уладзімірам Пуціным расійскі лідар пацвердзіў гатоўнасць да перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, у тым ліку з украінскім бокам.

«Потым ён працягнуў гаварыць, што ўкраінцы і Зяленскі крыўдуюцца, што іх не запрасілі ў Саудаўскую Аравію. Кажа: «Навошта клікаць, калі там абмяркоўваліся пытанні Расіі і ЗША? Там толькі ўскосна закранулі на гэтых перамовах пытанні Украіны. Таму навошта было клікаць Украіну?» Але пра гэта ўжо і Трамп сказаў у такім жа ключы. Калі будуць вырашацца пытанні Украіны, я думаю, без Украіны гэтыя пытанні ніхто вырашаць не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Каментары2

  • Ёсік
    27.02.2025
    Б.ляць, сусьветны вырашальнік сядзіць насупраць Атланта. Усё ведае, як трэба, калі, куды, зь кім. Больш на старую суседку ля пад'езда падобны, чым на кіраўніка краіны. Мо хто глядзеў - колькі разоў да носа свайго дакрануўся, схлусіў.
  • Acab
    27.02.2025
    Паедзе прасіць Чарнігаўскую вобласьць

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі44

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць