Грамадства99

Лукашэнка загадаў шукаць у Беларусі рэдказямельныя металы

Аляксандр Лукашэнка паставіў перад айчыннымі спецыялістамі пытанне аб наяўнасці ў краіне рэдказямельных металаў. Адпаведную заяву ён зрабіў 4 сакавіка, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

Фота: БелТА

Лукашэнка зрабіў акцэнт на геолагаразведцы. «Актуальная тэма, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — З прычыны вядомых абставінаў цяпер ва ўсяго свету на слыху тэма здабычы рэдказямельных матэрыялаў. Кажуць, што ў нас у адвалах ёсць рэдказямельныя мінералы. Трэба выведаць і астатняе: і хімія, і нафта, і газ, і іншае. Я ставіў адпаведную задачу перад адпаведным міністрам», — сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што геолагаразведка ў краіне развіта недастаткова, знаходзіцца на нізкім узроўні. А тэматыка пошуку рэдказямельных металаў выпадае з поля зроку айчынных спецыялістаў.

«Рэдказямельныя металы выгаворвае толькі Трамп у Злучаных Штатах Амерыкі. Вы над гэтым пакуль не задумваліся. Іх шмат не бывае ў зямлі. Можа, у нас не менш, чым у іншых?» — дадаў Лукашэнка.

Каментары9

  • Ганьба
    04.03.2025
    Адвечны выбар борава - каму і за што прадацца сёння.
  • Ёсік
    04.03.2025
    Б.яць, а да гэтага не шукалі, усе ў Беларусі разумова адсталыя, не ведаюць, як працаваць, чым займацца без тваіх парадаў. Як ужо абрыдла гэтую фанабэршчыну слухаць.
  • Мх
    04.03.2025
    Прыйдзе Трамп і выселіць Беларусаў з тае зямлі. як прапанаваў зрабіць з палестынцамі. У 90-я ЗША ішлі туды, дзе была нафта, зараз збіраюцца ісці туды, дзе рэдказямельныя элементы. Так што паасцярожней з такімі заявамі.

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць