Грамадства

Памёр Аляксандр Зіменка

Памёр беларускі мастак-кераміст Аляксандр Зіменка, паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках. Яму было 78 гадоў.

Аляксандр Зіменка. Фота з сацсетак

Аляксандр Зіменка нарадзіўся 16 кастрычніка 1946 года ў Мінску. У 1970 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Быў адным са стваральнікаў і галоўным мастаком (з 1995) выдавецтва «Панграф».

Сярод твораў мастака ў кераміцы: кампазіцыі «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), «Песня травы» (1996), рэльефы «Напалм» (1976), «Беларускія спартыўныя гульні» (1979), трыпціх «Свет Міколы Гусоўскага» (1980).

Аляксандр Зіменка сярод іншага аформіў інтэр'еры будынка ЦК КПБ (1976 год, цяпер рэзідэнцыя Лукашэнкі; паркеты, люстры, дэкаратыўныя агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979; манументальная размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы»).

Некаторыя работы Аляксандра Зіменкі

Таксама ён ствараў дызайн каштоўных папер, манет, марак, памятных медалёў. Працаваў і ў жывапісе («Партрэт Казіміра Малевіча», «Гарадскі раманс», абедзве 1992).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

Яшчэ адзін кавалачак «беларускай Антарктыды» заўважылі на Міншчыне

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць