Свет11

Reuters: Пуцін наўрад ці пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне

Уладзімір Пуцін наўрад ці падтрымае пагадненне аб 30-дзённым спыненні агню, якое было сфармуляванае на перамовах у аўторак дэлегацыямі ЗША і Украіны, паведамілі агенцтву Reuters крыніцы, блізкія да Крамля.

Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле экспертаў, Кіеў змог перанесці гульню на палову поля суперніка, але расійская армія захоўвае перавагу на полі бою, і Масква не захоча яе губляць.

Расіі неабходна ўзгадніць умовы спынення агню і атрымаць нейкія гарантыі, — сказаў Reuters высокапастаўлены чыноўнік.

«Пуціну цяжка пагадзіцца з гэтым [пагадненнем] у яго цяперашнім выглядзе. У яго моцныя пазіцыі, бо Расія наступае», — адзначыў ён.

 Іншая высокапастаўленая расійская крыніца паведаміла, што з пункту гледжання Масквы прапанову аб спыненні агню можна расцэньваць як пастку.

«Пуціну будзе складана спыніць баявыя дзеянні, не атрымаўшы канкрэтных гарантый і абяцанняў», — заявіла крыніца.

У сваю чаргу прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў прапанаваў не рабіць паспешлівых высноў наконт 30-дзённага перамір’я. Паводле яго слоў, спачатку павінны адбыцца сустрэчы расійскай і амерыканскай дэлегацый, на якіх Масква разлічвае атрымаць падрабязную інфармацыю.

«Глядзіце, вы крыху забягаеце наперад, а мы гэтага не хочам. Учора, размаўляючы з прэсай, і Рубіа, і Уолц заявілі, што праз розныя дыпканалы перададуць нам дэтальную інфармацыю пра сутнасць перамоў у Джыдзе. Спачатку мы павінны яе атрымаць. Таксама ў нас запланаваны ў гэтыя дні кантакты з амерыканцамі, у ходзе якіх мы разлічваем атрымаць поўную інфармацыю», — сказаў Пяскоў.

Каментары1

  • мячнасторонерф
    12.03.2025
    Теперь видно, кто не хочет мира.

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне28

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?37

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне28

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць