Спорт33

«Невінаваты». Вярхоўны суд скасаваў прысуд Алвесу за згвалтаванне

У пятніцу Вярхоўны суд іспанскага рэгіёна Каталонія скасаваў прысуд бразільскаму футбалісту Дані Алвесу па справе аб згвалтаванні, заявіўшы, што справа супраць яго мае непаслядоўнасці і супярэчнасці, піша Reuters.com

Фота: Jam media / Getty Images

41-гадовы абаронца быў асуджаны летась за згвалтаванне жанчыны ў прыбіральні начнога клуба ў Барселоне ў 2022 годзе і прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі.

«Дані Алвес вельмі шчаслівы. Ён невінаваты — гэта даказана. Правасуддзе выказалася», — заявіла RAC1 адвакатка былога гульца «Барселоны», ПСЖ і «Ювентуса» Інэс Гвардзіёла.

У сваім рашэнні па апеляцыі Вярхоўны суд Каталоніі адзначыў, што сведчанні пацярпелай «не выклікаюць даверу ў частцы фактаў, якія можна было б аб’ектыўна праверыць праз відэа», і «выразна ўказаў, што тое, што яна расказвала, не адпавядае рэчаіснасці».

«Недахопы ў доказах прыводзяць да высновы, што патрабаваны стандарт, які выплывае з прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці, не быў выкананы», — гаворыцца ў рашэнні суда, дзе таксама адзначаюцца «шэраг прабелаў, недакладнасцяў, несупадзенняў і супярэчнасцяў адносна фактаў, прававой ацэнкі і яе наступстваў».

Рашэнне яшчэ можа быць абскарджана ў Вярхоўным судзе Іспаніі.

У лютым 2024 года суд прызначыў Дані Алвесу чатыры з паловай гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў згвалтаванні жанчыны ў прыбіральні начнога клуба ў Барселоне ў 2022 годзе. Алвес утрымліваўся пад вартай з моманту арышту ў студзені 2023 года. У сакавіку 2024-га, праз месяц пасля вынясення прысуду, суд адпусціў яго пад заклад у адзін мільён еўра.

Каментары3

  • Фем-дом квір-хаўс
    28.03.2025
    Гэта што такое? Тэрмінова нармалізуйце суд і судзей.
  • Filipp
    28.03.2025
    Пасля такога трэба прыцягваць да адказнасці тую жанчыну што абалгала футбаліста, цяпер трэба ёй даць гады 4 за хлусню!
  • А вось
    28.03.2025
    цяпер чакаем пост, пра "не ўсё так адназначна" ад феміністак з Куку.. )))

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць