Грамадства99

Стала вядома, дзе зараз будзе працаваць чыноўніца, якая спала на інаўгурацыі Лукашэнкі

Блогер Андрэй Павук, даведаўшыся пра звальненне кіраўніцы спраў Гомельскага аблвыканкама Алены Клічкоўскай, датэлефанаваўся ў аблвыканкам, каб удакладніць, што адбылося з чыноўніцай, піша «Флагшток».

Алена Клічкоўская. Фота: «Гомельская праўда»

Супрацоўніца Кіравання справамі аблвыканкама, якая падняла трубку, адказала, што назаўтра пасля звальнення Алена Клічкоўская нібыта знаходзіцца ў камандзіроўцы:

«У яе сёння апошні дзень. А потым яе ўжо не будзе. Яна пайшла ў прафсаюзы».

Супрацоўніца не ўдакладніла, у якім менавіта прафсаюзе будзе працаваць Клічкоўская, сказаўшы толькі, што яна стане яго старшынёй.

Верагодна, чыноўніца зойме пасаду старшыні Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, якая заставалася вакантнай пасля адстаўкі Пятра Кірычэнкі, экс-кіраўніка Гомельскага гарвыканкама.

«Флагшток» датэлефанаваўся да абласнога аб'яднання прафсаюзаў — там адказалі, што старшыня яшчэ не прызначаны, але з размовы стала зразумела, што на гэтую пасаду чакаюць менавіта Клічкоўскую.

Супрацоўніца выканкама, якая размаўляла з блогерам, запэўніла, што чыноўніцу не звольнілі — яна «сама захацела», і са сном на інаўгурацыі Лукашэнкі гэта ніяк не звязана: «Чалавек ужо месяц узгадняецца на пасаду».

Звесткі пра тое, што Клічкоўская драмала падчас інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, выклікалі шырокае абмеркаванне. Паводле інфармацыі, падчас трансляцыі рэжысёру давялося пераключыць камеру, каб не паказваць чыноўніцу, якая «клюе носам».

Што да новага кіраўніка спраў Гомельскага аблвыканкама, то крыніца, звязаная з аблвыканкамам, пацвердзіла: размовы пра тое, што кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Аляксея Васючэнку павысяць, хадзілі даўно:

«Тое, што Клічкоўскую планава замянілі пасля сну на інаўгурацыі, цудоўна супала. Іншыя чыноўнікі напружыліся, а ў аблвыканкаме расслабіліся — Кіраўніцтва справамі моцна напружвала калегаў».

Каментары9

  • даведка
    28.03.2025
    Профсоюзы отстойник проштрафившихся чиновников. При этом сама должность выборная, но уже известно, кто её займёт. А займёт её та, которая медитировала под Лукашенко во время трансляции инаугурации, которая бывает раз в пять лет.
  • Немытые Коровы
    28.03.2025
    Мы все равно дождемся!
  • Ёсік
    28.03.2025
    А побач зь ёй бабца і мужык не сьпяць?

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне24

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне24

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць