Свет88

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце

У мінулую суботу па ўсім свеце прайшла найбольш масавая акцыя пратэсту супраць Ілана Маска.

Стыкер з надпісам «Не набывай свастыкар», які шырыцца ў Еўропе. Фота: everyonehateselon_ / Instagram

Сусветная акцыя «Tesla Takedown», якая прайшла 29 сакавіка каля некалькіх соцень салонаў электрагіганта, стала самым маштабным пратэстам супраць Ілана Маска.

Як заявілі арганізатары, яны супраць таго, што генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск робіць з федэральным урадам ЗША — масавых звальненняў, скарачэння бюджэтаў дзяржаўных ведамстваў, ліквідацыі цэлых устаноў.

Пратэстоўцы каля аднаго з салонаў Tesla у Каліфорніі (ЗША). Фота: Mario Tama / Getty Images

Пратэсты пачаліся апоўдні перад выставачнымі заламі Tesla у Аўстраліі і Новай Зеландыі, а затым пракаціліся па ўсёй Еўропе ў такіх краінах, як Фінляндыя, Нарвегія, Данія, Германія, Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія. У ЗША мітынгі прайшлі практычна каля кожнага салону продажаў Tesla, якіх у краіне налічваецца звыш 270.

Пратэстоўцы каля аднаго з салонаў Tesla у Каліфорніі (ЗША). Фота: Mario Tama / Getty Images

Як піша The Gardian, кожны мітынг быў лакальна арганізаваны з арыгінальнымі тэмамі. Напрыклад, у Ірландыі пратэсты праходзілі пад лозунгам «Smash the Fash», што перакладаецца як «Патрушчы фашыка».

Да гэтага ў Вялікабрытаніі разгарнулася шырокая кампанія па расклейцы плакатаў і постараў з зігуючым Іланам Маскам. Як піша The Independent, першыя невялікія постары пачалі з'яўляцца ў Лондане ў лютым.

«Разганяецца з 0 да 1939». Плакат на адным з прыпынкаў у Лондане. Фота: everyonehateselon_ / Instagram

Праз некаторы час у інтэрнэце стаў вірусным здымак, на якім відаць вялікі плакат «Tesla: The Swasticar. Goes from 0 to 1939 in 3 seconds» («Тэсла: свастыкар. Разганяецца ад 0 да 1939 за 3 секунды»), размешчаны на адным з прыпынкаў.

Арганізатарам выступіла група актывістаў ​«Everyone Hates Elon» («Усе ненавідзяць Ілана»), якая сцвярджае, што Маск спрыяе ўзмацненню ўплыву ўльтраправых рухаў у ЗША і Еўропе, і лічыць неабходным супрацьстаяць гэтаму.

Як паведамлялася раней, цяпер Tesla сутыкаецца з шэрагам праблем: у ЗША адклікалі амаль усе Cybertruck, у Еўропе фіксуюцца акты вандалізму супраць электрамабіляў, у Германіі ў лютым продажы абваліліся на 76,3% у параўнанні з мінулым годам.

Каментары8

  • Elon
    30.03.2025
    Майк, Uh, no.
  • Kurt
    30.03.2025
    Геній піару, нават калі і чорнага.
  • Абу
    30.03.2025
    Не, ну, галоўнае - ёсць каму падарыць. Ад фюрэра фюрэру.

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць