Вайна1212

Пад Андрэеўкай украінскія вайскоўцы знішчылі калону расійскай бранятэхнікі ВІДЭА

Расійская дэсантна-штурмавая група з 12 браняваных машын рушыла ў наступ паходнай калонай і была цалкам знішчаная дронамі і артылерыяй.

Расійская калона пад Анрэеўкай. Скрын відэа: GeneralStaffZSU / Telegram

Кадры знішчэння расійскай дэсантна-штурмавая група апублікаваў Генеральны штаб УСУ. Паводле звестак штаба, праціўнік спрабаваў прарвацца да ўкраінскіх пазіцый у раёне сяла Андрэеўка ў Данецкай вобласці, задзейнічаўшы два ўзводы пяхоты і 12 адзінак бранятэхнікі — баявых машын пяхоты і танкаў.

Аднак наступ быў арганізаваны ў форме шчыльнай паходнай калоны, што зрабіла расійскія сілы лёгкай мішэнню для ўкраінскай артылерыі і беспілотнікаў.

Прычынай такога прасоўвання, як мяркуецца, стала адсутнасць у расіян дастатковай колькасці тэхнікі з інжынерным абсталяваннем — у прыватнасці, з міннымі траламі. Гэта не дазволіла ім прасоўвацца праз замініраваныя палі, таму расійскія падраздзяленні былі вымушаныя ісці ўсім саставам па адной асфальтаванай дарозе, што значна павялічыла рызыку паражэння.

У выніку група трапіла пад інтэнсіўны абстрэл, а падрыў на супрацьтанкавай міне першай машыны і паражэнне некалькіх іншых прывялі да блакіроўкі ўсёй тэхнікі.

Андрэеўка Андреевка Andriivka
Сяло Андрэеўка на карце. Крыніца: Wikimedia Map

Паведамляецца, што пяхота, якая рухалася побач з тэхнікай, панесла вялікія страты ад артылерыйскага агню і выкарыстання касетных боепрыпасаў. Паводле пацверджанай інфармацыі, страты праціўніка склалі 18 загінулых і 7 параненых. Уся бранятэхніка была выведзена са строю — сем адзінак цалкам згарэлі.

Генштаб Украіны не ўдакладніў, якія канкрэтна падраздзяленні прымалі ўдзел у адбіцці атакі, але вядома, што абарону ў раёне Андрэеўкі трымаюць байцы 46-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Расійскі бок аб гэтым нічога не паведамляе.

Каментары12

  • Ваў
    03.04.2025
    ЗСУ!
  • Федзя
    04.04.2025
    Гоооооооойдааааааааа! Движуха!)))
  • Федзя
    04.04.2025
    Жыве Беларусь! , ну они просто исправляют косяк своих предков 1654 года, Перьяславскую раду, с чего все и началось. Это не слава, это искупление.

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне9

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва8

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці21

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне9

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць