Грамадства77

Жыхарку Салігорска будуць судзіць за 54 пераводы палітвязням. Ёй пагражае да сямі гадоў

Накіравана ў суд крымінальная справа ў дачыненні да 47-гадовай жыхаркі Салігорска. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці, паведаміў газеце «Шахцёр» старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Валерый Мядзель. Жанчына перасылала грошы палітвязням, піша «Люстэрка».

Паводле звестак пракуратуры, з 27 верасня 2021 года па 12 мая 2023 года салігарчанка «вяла дэструктыўную дзейнасць, скіраваную ў тым ліку на штучнае нагнятанне напружанасці ў грамадстве і супрацьстаянне паміж грамадствам і дзяржавай, фарміраванне, пранікненне і распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму».

Па версіі следства, жанчына «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў Dissidentby, «Вясна» і «Лісты Салідарнасці Беларусь 2020»».

А менавіта — здзейсніла не менш за 70 грашовых пераводаў на агульную суму каля 600 рублёў на карысць 54 асобаў, якія знаходзяцца пад вартай «за ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала справу ў Мінскі абласны суд паводле ч. 1 і 2 арт. 361−4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Салігарчанка працягвае заставацца пад вартай. Яе чакае ад двух гадоў «хіміі» да сямі гадоў калоніі.

Каментары7

  • перавернуты свет
    04.04.2025
    нечалавекі судзяць за тое, што чалавек
  • Задовбал
    04.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Асабліва буйны памер ідыятызму
    04.04.2025
    Па 11 рублёў перавода на чалавека... Пракурорскія прыдуркі, вы паперы і працоўнага часу сапсавалі на большую суму, чым тыя пераводы. Сашамі Зінгманам і Лукашэнкам займіцеся, мільярдамі крадуць.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць