Грамадства4848

Лябедзька: Цуду не будзе — Мельнікава ў руках беларускага рэжыму

Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог», лічыць, што шанцы на тое, што спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знаходзіцца ў бяспецы, вельмі малыя. Пра гэта ён заявіў 3 красавіка ў эфіры «Белсата».

На думку Анатоля Лябедзькі, час, на жаль, не працуе на пазітыўны фініш падзеяў, якія разгортваюцца вакол знікнення Анжалікі Мельнікавай.

«Чаканні цуду ўжо прайшлі. Таму, хутчэй за ўсё, трэба сыходзіць з таго, што Анжаліка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у каардынатах беларускага рэжыму. І тут прыхільнікам перамен няма спадзявання на нейкія добрыя навіны», — адзначыў Лябедзька

Маўчанне рэжыму да гэтага часу палітык патлумачыў тым, што ідзе праца, каб Мельнікава пагадзілася на агучку пэўных сцэнароў, падрыхтаваных беларускімі спецслужбамі. І магчыма, яна гэтаму супраціўляецца. У сувязі з гэтым і магла ўзнікнуць такая паўза.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што трэба разумець, што зараз «мы знаходзімся ў стане вайны», а Анжаліка Мельнікава не нейкі «шараговы ваяка». Яе ён назваў «палітычным генералам», і гэта дае перавагі для рэжыму.

Суразмоўца «Белсата» лічыць, што акрамя псіхалагічнага выгарання, якое многія атрымалі пасля навіны пра знікненне Мельнікавай, гэтая навіна ў першую чаргу ўдарыла па самой Каардынацыйнай радзе. Бо гэтая структура знаходзіцца яшчэ ў стадыі фармавання, яна даволі кволая і мае вельмі шмат крытыкаў.

Анатоль Лябедзька звярнуў увагу на тое, што цягам 30 гадоў беларускі рэжым развіваў «трэк запалохвання, страху» у дачыненні да сваіх апанентаў. Аднак, на думку палітыка, на «кейсе Мельнікавай» яны паспрабуюць запусціць іншы трэк. 

«Чым важная Мельнікава? Мельнікава можа быць важнай для рэжыму, каб спыніць працэс міграцыі беларусаў — актыўных, самадастатковых. І ім зараз можа быць патрэбна паказаць яе — менавіта як чалавека, які пакаяўся, вярнуўся ў Беларусь. І, канешне, многія могуць задумацца: ну, калі Мельнікава вярнулася на пэўных умовах, выканаўшы пэўныя нейкія абавязкі, то чаму я, шараговы воін, не магу гэта зрабіць?» — адзначае Анатоль Лябедзька. 

Менавіта ў гэтым, на думку суразмоўцы «Белсата», можа быць інтрыга, бо рэжым выкарыстоўвае розныя інструменты, як хірург скальпелі на аперацыйным стале. Сітуацыя з Мельнікавай можа стаць новым інструментам, якога дагэтуль не існавала і які дазволіць рэжыму спыніць выезд актыўных беларусаў і захаваць, уратаваць рэпутацыю камісіі па вяртанні генпракурора Андрэя Шведа, якая займаецца разглядам зваротаў беларусаў, якія хочуць вярнуцца дадому

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ўвечары 28 сакавіка. Сувязі з ёй няма з 25 сакавіка. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 29 сакавіка расказаў, што былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь, а 31 сакавіка паведаміў, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка фіксуецца на тэрыторыі Беларусі. Яе дакладнае месцазнаходжанне дасюль невядомае.

Каментары48

  • вырак
    04.04.2025
    5 год прайшло, а "гэтая структура знаходзіцца яшчэ ў стадыі фармавання, яна даволі кволая"
  • мясцовы2
    04.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • утречко
    04.04.2025
    Договаривай, 7-ми значная цифра

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць