Грамадства2727

Латушка: Мельнікава вылецела за межы ЕС у канцы лютага

«Яна задэкларавала жаданне выехаць у Лондан».

«Ведаем, што спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава напрыканцы лютага вылецела за межы ЕС. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў польскай паліцыі. Яна задэкларавала жаданне выехаць у Лондан. Польскія праваахоўныя органы таксама пацвердзілі, што яе былы муж 23 сакавіка добраахвотна выехаў аўтобусам з тэрыторыі Польшчы ў Беларусь. На гэтым факты, якія мы атрымліваем ад праваахоўных органаў, заканчваюцца». Пра гэта кіраўнік НАУ Павел Латушка заявіў у інтэрв'ю Deutsche Welle.

Ён таксама сказаў, што яе мабільная прылада была лакалізавана ў Мінску 19 і 25 сакавіка, а 18-га сакавіка, як стала вядома з геалакацыі, адзін з яе гаджэтаў быў у Варшаве».

Кіраўнік НАУ дадаў, што ён падаваў заяву ў варшаўскую паліцыю 27 сакавіка, наконт магчымага прымусовага ўтрымання Мельнікавай і дзвюх яе дачок.

Латушка адзначыў, што падазрэнне пра тое, што нешта адбываецца са спікеркай КР, узнікла ў яго 24 сакавіка.

Мельнікава абяцала, што прыйдзе ў офіс у апошні панядзелак (31 ці 24 сакавіка — НН), але спаслалася на хваробу і адмяніла візіт. У зуме на сазвоне яна была 21 сакавіка. Пра тое, што яна вылецела ў Лондан, пра гэта паведаміла польская паліцыя, сказаў Латушка.

Кіраўнік НАУ не раскрыў, як удалося ўсталяваць геалакацыю тэлефона, аднак дадаў, што апошняя перапіска з Мельнікавай раніцай 25 сакавіка заклала падазрэнні, што гэта можа пісаць не яна, яны былі не характэрныя для яе.

«Мы паспрабавалі дазваніцца да яе, але нічога не атрымалася», — дадаў Латушка.

Сам палітык сказаў, што асабіста бачыў Мельнікаву ў канцы лютага, а на зуме 21 сакавіка ён яе не бачыў.

У выніку ён сказаў, што грамадзянкай Польшчы спікерка КР стала ў лістападзе-снежні 2024 года.

Разам з тым Павел Латушка адмовіўся выказваць версіі, што адбылося з Анжалікай Мельнікавай.

Каментары27

  • Woodoo Cult
    02.04.2025
    А тренерка?)
  • Брэст
    02.04.2025
    Латушка, гавары ўсю праўду. Не той выпадак, калі правільна недагаворваць.

    [Зрэдагавана]
  • Žvir
    02.04.2025
    Ні аб чым, vysvietlic` možna i čy pryliatala jana/ jany ū Liondan. I navat videa ichnaha vylietu z Varšavy/ pryliotu ū Liondan josc` u službaū aeraportaū...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу7

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы4

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу7

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць