Вайна33

Расія перакідае паўночнакарэйскія войскі ў Крым

Расія пачала перакідаць у Крым паўночнакарэйскія цяжкія артылерыйскія ўстаноўкі «Каксан», што можа быць прадвеснікам адпраўкі на паўвостраў войскаў КНДР, паведамляе The Moscow Times.

Паўночнакарэйскія вайскоўцы на ўстаноўцы «Каксан» у 2013 годзе. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Нямецкае выданне ZDF звярнула ўвагу на відэа, якое з'явілася ў сеціве яшчэ 26 сакавіка, на якім артылерыю перавозяць па чыгунцы ў паўночнай частцы Крыма.

Да гэтага часу паўночнакарэйскія войскі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку Расіі толькі ў Курскай вобласці. Але, як адзначае ZDF, пасля ліквідацыі плацдарма УСУ на расійскай тэрыторыі Масква можа хутка разгарнуць вайсковы кантынгент з КНДР у Крыме.

Пры гэтым пагрозу могуць уяўляць і асобна ўстаноўкі «Каксан». Гэтыя 170-мм гарматы маюць радыус паражэння да 40 км, але пры выкарыстанні ракетных снарадаў здольныя страляць на адлегласць да 60 км. Яны адыгралі важную ролю ў контрнаступленні Расіі ў Курскай вобласці.

Узброеным сілам Украіны удалося знішчыць пяць установак «Каксан» з дапамогай беспілотнікаў, Аднак Пхеньян мог перадаць Маскве каля 200 такіх гармат. Калі расійская армія размесціць гэтыя гарматы на поўдні Украіны, то не выключана, што з іх будуць абстрэльваць Херсон і Запарожжа, піша ZDF.

Упершыню пра адпраўку вайскоўцаў КНДР у Расію для ўдзелу ў вайне супраць Украіны стала вядома восенню 2024 года. Першапачаткова Пхеньян паслаў на вайну 11 тысяч салдат. Паводле ацэнкі паўднёвакарэйскай выведкі, каля 4 тысяч з іх былі забітыя або параненыя.

У студзені і лютым гэтага года Паўночная Карэя перакінула ў Расію яшчэ каля 3 тысяч вайскоўцаў, каб папоўніць страты, паведамляў Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі. Разам з войскамі Пхеньян адправіў «значную колькасць» балістычных ракет малой далёкасці, 170-міліметровыя самаходныя гаўбіцы і каля 220 адзінак 240-міліметровых рэактыўных сістэм залпавага агню. 

Каментары3

  • Darkness
    04.04.2025
    там іх вагнём сустрэнуць Азоу́цы
  • Няшмат часу назад
    04.04.2025
    Гэта гучала б смешна.
    Але што ёсьць то ёсць.
    Мець хаўрус з паўночнай карэяй
    Істотна лепей чым з ЗША
  • Твои азовцы давно пьют пиво в Берлине и Париже
    05.04.2025
    Darkness , Клоун

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць