Грамадства1111

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме

На польска-беларускай мяжы адбылося чарговае абвастрэнне сітуацыі: група мігрантаў напала на польскі памежны патруль, кідаючы ў яго камяні і пашкодзіўшы службовы аўтамабіль. Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Мельнік.​

Паводле інфармацыі прэс-сакратара міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэка Дабжыньскага, сярод нападаючых быў заўважаны чалавек у форме беларускіх службаў. Ён таксама кідаў камяні ў бок польскіх памежнікаў.​

«Мяжа ў раёне Мельніка. Дзясяткі людзей спрабуюць прарвацца праз ахову, спрабуючы нелегальна трапіць у Польшчу. Калі з'яўляецца памежны патруль, нападнікі пачынаюць кідаць камяні ў аўтамабіль. У групе агрэсараў камера фіксуе супрацоўніка беларускай службы ў форме, які таксама атакуе камянямі нашых супрацоўнікаў у форме. Дзякуючы хуткай і эфектыўнай рэакцыі памежнікаў і салдат, нікому не ўдалося пракрасціся ў нашу краіну. Польская мяжа закрытая. Пераход праз яе немагчымы», — напісаў ён і апублікаваў відэа.

Польскія ўлады адзначаюць, што напружанне на мяжы з Беларуссю расце ўжо некалькі дзён. Памежнікі фіксуюць усё больш спробаў перасячэння мяжы, а паводзіны мігрантаў становяцца больш агрэсіўнымі.​

У сувязі з пагаршэннем сітуацыі Польшча разглядае магчымасць узмацнення аховы мяжы і прыцягнення дадатковых сіл для патрулявання.​

Каментары11

  • Янак
    13.04.2025
    Цікава, што было б калі нехта кінуў камень у лукашэнкаўскага пагранічніка. Пэўна адразу б застрэлілі.
  • Не ўсё так адназначна
    13.04.2025
    Як кажа Ціханоўская, дарагія, давайце не будзем спекуляваць. Гэта мог быць проста грыбнік.
  • Беларус
    13.04.2025
    Лукашысты, што атакуюць польскую мяжу, аніяк ня могуць быць "у беларускай форме", бо носяць толькі лукашысцкую форму. Беларуская ж форма існуе зараз толькі ў выглядзе эскізу ды хіба ў адзінкавымі экзэмпляры - пра што вы самі і пісалі ня так даўно 8.09.24 (https://page-analytics-one.online/350881). Але ж неразуменьне розніцы ды прасоўваньне парадыгмы хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя. Бо карыстаньне тэрміналогіі ворага ідзе на карысьць толькі ворагу.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць