Свет11

Украіна дажылася: мае патрэбу ў беларускім цукры

Вядуцца перагаворы аб пастаўках у 2010 годзе ва Украіну 100 тыс.т беларускага цукру. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Мінску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.

Украіна пазітыўна ставіцца да паставак беларускага цукру, таму што мае ў ім патрэбу, адзначыў пасол. Цяпер многія ўстарэлыя цукровыя заводы Украіны дэманціраваны. Беларускія пастаўкі паўплывалі б на цэнавыя паказчыкі, лічыць ён. «Акрамя таго, гэта было б па-партнёрску — купіць цукар у суседзяў, чым закупляць яго ў больш далёкіх краінах», — сказаў Ігар Ліхавы. Ён таксама адзначыў важнасць стварэння беларускай кампаніі па пастаўках гэтага тавару ва Украіну.

Украіна зацікаўлена і ў закупках беларускай малочнай прадукцыі. «Але гэта не значыць, што Украіна страчвае сваю славу аграрнай краіны. Па вытворчасці сланечнікавага алею, збожжавых краіна па-ранейшаму знаходзіцца ў ліку сусветных лідэраў», — адзначыў пасол. Але паколькі цяпер вядзецца структурная перабудова галіны, Украіна будзе імпартаваць гэтыя тавары.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?12

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»1

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў10

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША6

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення25

У дачкі заснавальніка «Новага зроку» па справе бацькі адабралі дом, які той падарыў ёй 14 год таму7

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць