Вайна77

У Расіі салдата, які добраахвотна здаўся ў палон УСУ, асудзілі на 15 гадоў

У студзені 2024 года Рамана Іванішына абмянялі на ўкраінскіх палонных. Пасля вяртання ў Расію ён аказаўся пад следствам.

Фігуранта першай справы аб добраахвотнай здачы ў палон Узброеным сілам Украіны асудзілі на 15 гадоў калоніі строгага рэжыму, піша «Камерсант».

Паўднёва-Сахалінскі гарнізонны ваенны суд прысудзіў малодшага сяржанта 39-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады Рамана Іванішына, абвінавачанага ў добраахвотнай здачы ў палон, да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з пазбаўленнем вайсковага звання.

Іванішыну інкрымінуюць здачу ў палон і яшчэ адну спробу здачы, а таксама дэзертырства. Абвінавачанне прасіла для яго 16 гадоў зняволення. Іванішын працаваў горным майстрам на Сахаліне і трапіў у армію па мабілізацыі.

На адным з відэа, што з’явіліся ў інтэрнэце, ён распавядаў, што 10 чэрвеня 2023 года трапіў у палон да УСУ ў раёне сяла Стэпное, выступіў супраць вайны і заклікаў іншых вайскоўцаў да ўцёкаў.

Следства сцвярджала, што Іванішын двойчы спрабаваў здацца ў палон украінскім вайскоўцам. У студзені 2024 года яго абмянялі на ўкраінскіх палонных. Пасля вяртання ў Расію ён аказаўся пад следствам.

Каментары7

  • Лайдак
    15.04.2025
    А навошта ўкраінцы яго выдалі ў рашку?
  • жэўжык
    15.04.2025
    Фактычна, украінцы зьдзейсьнілі гандаль людзьмі і прадалі гэтага чалавека. Іх можна зразумець, бо такім чынам яны вызвалілі з палону свайго. Але ж гэта ўсё роўна непрыгожа і несумленна.

    Дарэчы, украінцы таксама нешта не ірвуцца абменьваць беларускіх добраахвотнікаў, якія патрапілі ў расейскі палон.
  • Рэчаіснасьць
    15.04.2025
    Сутнасьць рашкі ўсё роўна вылезла як бы яе не хавалі: халопы павінны жадаць здохнуць за свайго цара, інакш будуць пакараныя

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць