Грамадства77

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета

У адпаведнасці з загадам Мінпрыроды новым кіраўніком Белгідрамета стаў Сяргей Хільман, пішуць Мінск-навіны.

Новага начальніка калектыву Белгідрамета прадставіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк. У сваёй прамове ён адзначыў каласальны досвед працы, багатую працоўную біяграфію і выбітныя асабістыя якасці Хільмана. 

Перад новым кіраўніком пастаўленыя наступныя задачы: завяршэнне рэканструкцыі будынка геафізічнай абсерваторыі, мадэрнізацыя абсталявання, павышэнне якасці спраўджвання прагнозаў надвор’я і папулярызацыя дзяржаўнай установы.

Сяргей Хільман у 2009 годзе быў галоўным дарадцам упраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Лукашэнкі. З 2009 па 2013 год — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама, у 2013—2014 гадах — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

З 2014 па 2016 год ён быў намеснікам міністра інфармацыі, затым да 2020 года — дырэктарам «Мінскрэкламы», з 2020 па 2025 год — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна сталіцы.

Каментары7

  • даведка
    06.05.2025
    Везёт же Советскому району Минска на всяких идеологов и профсоюзников ФПБ...
    Хильман этот всю свою жизнь нигде толком не работал и новый сменщик Щекович всю жизнь просидел в профсоюзах Лукашенко, а теперь сразу целый глава района.
  • Gorliwy Litwin
    06.05.2025
    цалкам нармальны, глабальны трэнд. У сувязі з выбухам Штучнага Інтэлекту прафесійныя кампетэнцыі імкліва адміраюць. На першае месца выходзіць Эмацыйны Інтэлект, якога у новапрызначанага багата. Бо ён здолеў спадабацца інтуітыўнаму лідару Шчырага Сялянскага Этнасу. Справіцца, канешне, лепш за профільна адукаваных батаноў
  • даведка
    06.05.2025
    Лукашенко по примеру Путина начал назначать силовиков главами областей (Караев), выходцев из спецслужб туда помощниками и смотрящими (Бурак).

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць