Свет55

Міністр здароўя ЗША купаўся з унукамі ў рацэ, дзе гэта рабіць строга забаронена

Кіраўнік дэпартамента аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША Роберт Кэнэдзі-малодшы выклікаў хвалю абурэння пасля таго, як апублікаваў у сацсетцы X фатаграфіі з купання ў забруджаным ручаі разам з унукамі.

На апублікаваных Кенэдзі фота бачна, як ён праводзіць Дзень маці ў парку Рок-Крык у Вашынгтоне, дзе апускаецца ў ваду разам з дзецьмі.

«Паход да Дня маці з Амарылісам, Бобі, Кікам і Джэксанам і плаванне з маімі ўнукамі, Бобкетам і Касіем, у Рок-Крык», — гаворыцца ў ягоным пасце ў X.

Рок-Крык працякае праз паўночна-заходнюю частку акругі Калумбія (Вашынгтон). Падчас моцных дажджоў або непагадзі ў яго скідаюцца лішкі сцёкавых вод, таму вада там моцна забруджаная фекаліямі і бактэрыямі, піша The New York Times. Гэтыя бактэрыі могуць выклікаць дыярэю, інфекцыі мочавывадных шляхоў, а ў рэдкіх выпадках — сепсіс (заражэнне крыві).

Нацыянальная служба паркаў ЗША адкрытым тэкстам папярэджвае на сваім сайце:

«Купанне, прагулкі па вадзе і любыя водныя актыўнасці ў Рок-Крык — гэта рызыка для здароўя людзей (і жывёл)».

Тым не менш, Кенэдзі, які вядомы прыхільнасцю да канспіралагічных тэорый і скепсісам у дачыненні да звычайнай медыцыны, дазволіў купацца ў гэтым вадаёме ўнукам і акунаўся сам.

Кэнэдзі вядомы распаўсюджваннем канспіралагічных тэорый аб пандэміі COVID-19. Ён перакананы праціўнік вакцынацыі і ў мінулым прымяншаў небяспеку адру падчас успышак захворвання. 

Каментары5

  • Нічога асабістага
    13.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    13.05.2025
    Гэта Вы пішыце, таму што ён канспіролаг і адмаўляльнік вакцынацыі.
    А калі б гэта быў "левак-сарасятнік", які з мужам гуляе з дзяцьмі мігрантаў, то напісалі б, што дурны дзед, рэчка ж брудная.
  • Карціна а маслам!
    13.05.2025
    Лол, хлуслівая натура лапідарных.
    Калі чарговы відавочны касяк, то пачынаюць нудзіць пра іншае: тут размова пра ЗША і лапідарна геніяльнага міністра, але "толькі не гэта, давайце не будзем, Ганг індыйскі мне падавай!"

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць