Грамадства33

У Вільні і Варшаве прайшлі акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі

Сама дата адзначаецца 21 мая — у гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка, якога не стала за кратамі.

Мітынг у Вільні. Фота: Офіс Ціханоўскай

У Вільні і Варшаве прайшлі акцыі да Дня салідарнасці з палітзняволенымі. 

У Вільні прайшоў мітынг, а перад ім забег на 2334 метры — адсылка да артыкула 23.34 (па старым Адміністрацыйным кодэксе), па якім масава судзілі беларусаў за пратэсты.

Партрэт Вітольда Ашурка на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні. 18 траўня 2025
Партрэт Вітольда Ашурка на акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Фота: «Радыё Свабода»

На мітынгу прачыталі апошні ліст Вітольда Ашурка да маці Алены Міронаўны, у якім ён супакойваў яе і абяцаў хуткую сустрэчу, што ўжо ніколі не адбылася, піша «Радыё Свабода».

Сам Вітольд памёр 21 траўня 2021 года ў шклоўскай турме, а ягоная маці — праз тры гады ў Бярозаўцы на Гродзеншчыне.

Мітынг у Вільні. Фота: Офіс Ціханоўскай

Усяго каля віленскай катэдры стаяла сем партрэтаў са знічкамі і кветкамі ў памяць пра загінулых за кратамі палітвязняў.

У іншай інсталяцыі сярод дзясяткаў чорных кашуль, якія сымбалізавалі 1200 цяперашніх палітвязняў, было 7 белых кашуль — таксама ў памяць пра памерлых.

Чорныя і белыя кашулі на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні. 18 траўня 2025
Чорныя і белыя кашулі на акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Фота: «Радыё Свабода»

Святлана Ціханоўская на мітынгу звярнулася да беларусаў:

«Вітольд Ашурак верыў, што перамены хутка настануць — давайце і мы будзем у гэта верыць і змагацца далей. Бо самае простае — гэта паддацца адчаю і скласці рукі. Але мы з вамі не можам сабе дазволіць такой «раскошы». І чым больш мы будзем актыўныя, тым хутчэй яны настануць.

Мітынг у Вільні. Фота: Офіс Ціханоўскай

Я хачу звярнуцца да беларусаў у Беларусі. Дарагія, я ведаю, што вам цяжка, але цяпер не час для роспачы. Я ведаю, што вы не верыце прапагандзе, не верыце рэжыму і па-ранейшаму чакаеце пераменаў. І перамены абавязкова прыйдуць. Мы робім для іх і для вызвалення нашых палітвязняў усё магчымае».

У Варшаве прайшла акцыя «Шлях да волі праз кайданы». На ёй выступілі палітыкі Зянон Пазняк, Павел Латушка, журналіст Аляксей Дзікавіцкі, ксёнз Вячаслаў Барок, экс-палітвязынкі Ірына Шчасная, Антаніна Канавалава і іншыя, піша «Еўрарадыё».

Мітынг у Варшаве. Фота: Аляксей Дзікавіцкі

Каментары3

  • Каваленка
    18.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Яніна
    18.05.2025
    "Я хачу звярнуцца да беларусаў у Беларусі. Дарагія, я ведаю, што вам цяжка, але цяпер не час для роспачы. Я ведаю, што вы не верыце прапагандзе, не верыце рэжыму і па-ранейшаму чакаеце пераменаў. І перамены абавязкова прыйдуць".
    Таму мы заклікаем цывілізаваны свет увесці санкцыі супраць вас, каб вам стала яшчэ горш і вы скінулі лукашэнка віламі. Ну а тое, што вас палову перадаваць, а замест лукашэнкі прыдзе іншы маскальскі стаўленік, нас не хвалюе, бо расія - нам не враг.
  • Беластоцкі кажан
    18.05.2025
    Самая паспяховая аперацыя КДБ-ФСБ. Тыя нешматлікія апазіцыйныя акцыі, якія праходзілі ў Менску (Дзень Волі, Чарнобыльскі Шлях, апазіцыйны Дзень Незалежнасці 27 ліпеня, Дзяды на капыл Ночы расстраляных паэтаў) - усе як адна выціснуты ў замежжа, без хоць якой магчымасці вяртання ў Менск, без хоць-якой надзеі на пашырэнне кола ўдзельнікаў. Брава, тры штабы. Брава, Святлан Георгіеўна. Валеты вельмі задаволеныя раймонамі.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе34

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе34

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць