Грамадства55

Лукашэнка: Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска

Аляксандр Лукашэнка расказаў, як жахнуўся несанкцыянаваным звалкам у Мінскім раёне. Пра гэта ён распавёў на нарадзе па пытаннях абыходжання з адкідамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Лукашэнка сказаў, што пакуль поўнасцю не вырашаны пытанні кантэйнернага збору камунальных адкідаў. «Дачнікі, жыхары малых гарадоў часта проста не ведаюць, куды выкідваць непатрэбнае. Ведаюць… Я, можна сказаць, выпадкова [выявіў]. Вось я прэм'еру гаварыў — у яго вобласці ўчарашняй (Аляксандр Турчын да прэм'ерскай пасады ўзначальваў Мінскі аблвыканкам. — Рэд.) па Мінскім раёне. Я праехаў і жахнуўся», — сказаў Лукашэнка.

«Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска. Што там робіцца — гэта кашмар. Адразу на ўскраіне лесу, ніхто не турбуе сябе: заехаў самазвал, выкінулі… Чаго толькі няма! Я спецыяльна спыніўся, паглядзеў: старыя халадзільнікі, пластмаса, шкло, рознае бытавое смецце. Гэта пад Мінскам!» — абураўся ён.

Лукашэнка сказаў, што другасныя рэсурсы — гэта рэзерв для росту эканомікі. Ён нагадаў, што 11 гадоў таму гэта тэма ўжо абмяркоўвалася ў такім жа складзе, і з таго часу было прынята шмат праграм і мерапрыемстваў, укладзены бюджэтныя рэсурсы. 

Ён запатрабаваў далажыць аб далейшай стратэгіі работы з усімі відамі адкідаў і загадаў «вылізаць» краіну ў Год добраўпарадкавання. 

Лукашэнка таксама прапанаваў вярнуцца да пытання дэпазітнай сістэмы абароту тары. Ён нагадаў, што ўрад у 2019 годзе не змог «выразна абгрунтаваць» неабходнасць стварэння сумесна з прыватным інвестарам сістэмы дэпазітна-закладнога абароту шкляной і пластыкавай тары. «Што з пілотнымі праектамі, якія так гучна анансаваліся? Можа быць, сёння трэба вярнуцца да гэтай тэмы, але ўжо на базе кааперацыі холдынгу «Белрэсурсы» і Беларускай шкляной кампаніі?» — сказаў ён. 

Каментары5

  • гнилая картошка
    20.05.2025
    а что - с яйцами уже разобрался?
  • Ёсік
    20.05.2025
    Усе твае загады канаюць апасьля сыходу слухачоў у свае кабінеты. Кіраўнік х.энаў.
  • маленькая архітэктарка це мры
    20.05.2025
    его этот дВОРец - сплошная свалка

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць