Ежа77

«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць

Дастаўка «Ёбідоёбі» запрацавала на Талбухіна. Для Беларусі франшыза распрацавала некалькі ўнікальных назваў сэтаў.

Скандальная расійская дастаўка сушы «Ёбідоёбі» пачала працаваць у Мінску. У Беларусі франшыза змяніла назву на «Ё сушы і ролы», але сайт усё роўна працуе пад шыльдай Yobidoyobi.

Канцэпцыя, праўда, засталася ранейшай. У Расіі сетка вядомая дзякуючы правакацыйным назвам сэтаў. У дастаўцы прыдумалі і пару ўнікальных страваў для Беларусі: у меню ёсць сэты «Сытая пыска» і «Мамкін пястун» (правільна на беларускай мове было б «мамчын»). Для іх і апісанні падрыхтавалі на беларускай. Сярод іншых назваў, «Kuni Men», «Ваху які», «Chpo Ki» і гэтак далей.

Мінск стаў чацвёртым горадам Беларусі, дзе пачала працаваць скандальная дастаўка: пункты ўжо адкрылі ў Гомелі, Магілёве і Мазыры. Франшыза плануе пашырацца і ў іншыя гарады.

Скандальны праект у 2016 годзе запусцілі прадпрымальнікі з Краснаярска Дзмітрый Прадзед і Канстанцін Зімен. Сетка часта аказваецца ў цэнтры медыйных скандалаў.

У сярэдзіне 2023 года кампанія прайграла суд з Федэральнай падатковай службай Расіі. Ведамства патрабавала, каб «Ёбідоёбі» змяніла сваю фірмовую назву, бо яна «сугучная з ненарматыўнай лексікай, мае непрыстойны сэнс і супярэчыць грамадскім інтарэсам і прынцыпам маралі».

Тым не менш такі падыход да маркетынгу аказаўся паспяховым. У кампаніі 82 партнёры і больш за 200 філіялаў у чатырох краінах свету, а гадавы абарот сеткі складае $75 млн.

Каментары7

  • Дэградацыя культуры пры лукашызме
    21.05.2025
    Для нявесткі Лукашэнкі Ганны Сялук, якая прасоўвае на тэлебачанне Вольгу Бузаву з песнямі з такой жа самай лексікай, самае то.
  • Гэта іншае
    21.05.2025
    Трэба было назваць Ябатькаябатька і ўсё у вас будзе добра
  • Нет руской торговле в Беларуси!
    21.05.2025
    Беларусы не покупайте ничего руского в наших магазинах. Нет руским!

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць