Грамадства

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

У вёсцы Ласі Маладзечанскага раёна ёсць арганізацыя, у якой аказваюць дапамогу дзікім птушкам і звярам. Kraj.by паглядзеў, пра каго клапоцяцца ў цэнтры дапамогі дзікім жывёлам «Сірын».

Расказваць пра сябе валанцёры не любяць. Для іх клопат пра жывёл — гэта не піяр, а штодзённая праца, якая патрабуе сіл, часу і душэўных перажыванняў.

У «Сірын» трапляюць траўмаваныя і аслабленыя жывёлы з дзікай прыроды, якім аказваюць неабходную дапамогу, лечаць, рэабілітуюць і вяртаюць назад у натуральнае для іх асяроддзе.

Некаторыя жывёлы з-за атрыманых траўмаў не змогуць выжыць без догляду, таму застаюцца жыць у цэнтры.

Для іх створаны ўмовы, максімальна набліжаныя да натуральных, каб яны адчувалі сябе камфортна. Атмасфера тут адрозніваецца ад традыцыйных заапаркаў. Жывёлы не баяцца людзей, ахвотна ідуць на кантакт.

Лісіца, напрыклад, просіць пяшчоты ў дзяўчыны, якая яе даглядае. Крумкач размаўляе. Вось толькі староннім не давярае, глядзіць строга і свой сакрэт не выдае.

Сава, вельмі падобная на Буклю з вядомага фільма пра Гары Патэра, усміхаецца, прышчурваючы мудрыя вочы.

Птушыны двор — асаблівае каралеўства. Тут і індык, і паўліны, і лебедзь, і бусел, і індакачка з куркамі — усіх не пералічыць

Калі індык з-за сваёй прыроджанай харызмы палохае ваяўнічым выглядам, то добрая лань цягне пыску, каб яе пагладзілі.

Нават страўсы без боязі ідуць да незнаёмца.

Суправаджае на экскурсіі кот, які таксама знайшоў прытулак у цэнтры.

Тут шмат розных рэдкіх дзікіх птушак.

Ёсць коні і аслюк

Больш падрабязную інфармацыю і кантакты, па якіх можна абмеркаваць умовы наведвання цэнтра, глядзіце на іх сайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць