Грамадства44

Памёр Уладзімір Сідарцоў

Памёр вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта БДУ Уладзімір Сідарцоў. Яму было 89 гадоў.

Уладзімір Сідарцоў

Уладзімір Сідарцоў нарадзіўся 9 лістапада 1935 года ў вёсцы Клімаўка Гомельскай вобласці. У 1958 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, пазней вучыўся ў аспірантуры ў Ленінградзе. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, прысвечаныя ўдзелу рабочага класа ў дзяржаўным кіраванні.

Большую частку жыцця працаваў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе стаў заснавальнікам і першым загадчыкам кафедры крыніцазнаўства на гістфаку БДУ.

У апошнія дзесяцігоддзі найбольш цікавіўся пытаннямі гістарыяграфіі, метадалогіі гісторыі, псіхагісторыі, гістарычнай інфарматыкі. 

Напісаў каля 200 навуковых работ, выхаваў двух дактароў і 11 кандыдатаў навук. Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў па гісторыі для сярэдніх школ і ВНУ. 

Сярод іншага аўтар кніг «Методология исторического исследования (механизм творчества историка)» (2000), «Методология истории: количественные методы и информационные технологии» (2003), «Народ во Второй мировой и Великой Отечественной войне: синергетический взгляд на историю» (2005) і іншых.

Каментары4

  • Кантэкст
    24.05.2025
    Žvir, гэта Вы недарэмна заўважылі. Як гісторык магу сказаць, што і на працы, ва ўнівэрсытэцкай штодзённасьці гэта быў чалавек, пра якіх прынята казаць «пра мёртвых або добра, або нічога». Гэта і дырэктыўнае навязваньне канцэпцыі сынэргетыкі (якая ў гуманітарных, не прыродазнаўчых навуках амаль мяжуе з псэўданавукай; спасылак даваць ня буду, бо ня ведаю, як тут са спам-фільтрам), і фанатызм ад расеі і пуціна (герой артыкулу выказваўся так як вусна, так і ў сваіх мэмуарах, якія ён пасьпеў выдаць), і сьвядомае завальваньне студэнтаў (калі, напрыклад, студэнт адказвае літара ў літару з падручніка напісаным героем артыкулу, а герой артыкулу кажа «Поўная лухта» і ставіць незалік). Так што Вы трапілі ў яблычак, абсалютна.
  • Максим Дизайнер
    24.05.2025
    Žvir , Если бы не албанский алфавит, плюсанул бы за рабочий класс не глядя.
  • Вердыкт
    24.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком26

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць1

Міністр здароўя ЗША: Я не баюся бактэрый, аднойчы я нюхаў какаін з сядзення ўнітаза7

След ваўка ці сабакі — як адрозніць?2

У Мінску зноў выстраілася чарга. Гэтым разам па вустрыцы ФОТЫ3

У палоне ва ўкраінцаў цяпер больш за 4000 расіян. Прапорцыя рэзка змянілася за апошні час2

Ірына Абельская адкрыла лабараторыю на факультэце Колі11

Кітаец вывучаў беларускую мову, паехаў у Мінск, але аказалася, што там на ёй не размаўляюць28

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком26

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць