Грамадства

Стала вядома, колькі рэлігійных супольнасцяў не прайшлі перарэгістрацыю ў Віцебскай і Мінскай абласцях

Першыя два аблвыканкамы абнавілі інфармацыю пра канфесійную сітуацыю ў рэгіёнах. Апублікаваная статыстыка па колькасці рэлігійных супольнасцяў у Мінскай і Віцебскай абласцях, якая засведчыла скарачэнне колькасці суполак, прычым у паўночным рэгіёне — істотнае, піша Katolik.life.

З'явілася статыстыка па колькасці абшчын у рэгіёнах Беларусі — колькі парафій ужо не прайшлі рэгістрацыю
Фота ілюстрацыйнае

Паводле апошніх звестак, у Віцебскай вобласці дзейнічаюць 525 супольнасцяў 18 канфесій. На 1 студзеня 2024 года, калі перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый яшчэ не пачыналася, такіх было, па даных апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, 565.

Гэта значыць, за год у рэгіёне спынілі існаванне 40 супольнасцяў — верагодна, яны падалі заяву аб ліквідацыі ў сувязі з немагчымасцю прайсці новую дзяржаўную рэгістрацыю.

Што да таго, прыходаў якіх канфесій знікла больш за ўсё, то гэта самыя масавыя з іх: Руская праваслаўная царква (было 300 прыходаў, стала 280) і Рыма-каталіцкая царква (было 94 парафіі, стала 85). На трэцім месцы — хрысціяне веры евангельскай. Гэтая канфесія налічвала 52 супольнасці ў рэгіёне, а на пачатак 2025 года іх засталося 48.

У цэлым усе 18 канфесій захавалі прысутнасць у Віцебскай вобласці, у тым ліку канфесія, якая прадстаўленая адзінай у Беларусі суполкай — мармоны (Царква Ісуса Хрыста апошніх дзён). Таксама засталіся ў рэгіёне такія рэдкія канфесіі, як бахаі і крышнаіты — па адной суполцы.

У Мінскай вобласці за год таксама скарацілася колькасць рэлігійных арганізацый, але не так істотна. З 714 супольнасцяў, якія дзейнічалі на 1 студзеня 2024 года, цяпер засталося 708. У прыватнасці, ліквідавана па два прыходы БПЦ і РКЦ. У цэлым усе раней прадстаўленыя канфесіі пакуль захавалі сваю прысутнасць — іх у Мінскай вобласці 13.

Нагадаем, усе супольнасці ў Беларусі абавязалі падаць дакументы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025 года. Канчатковыя дадзеныя па колькасці рэлігійных арганізацый, якія прайшлі новую дзяржаўную рэгістрацыю, павінны быць прадстаўлены пасля 1 студзеня 2026 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі5

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска2

Лукашэнка пра тэматыку перамоваў з Пуціным: Думалі, як выжыць15

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»1

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі5

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць