Аўто22

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку

У пачатку мая тэлекамунікацыйная кампанія «А1» запусціла ў Беларусі свой сэрвіс таксі. Яны зрабілі стаўку на фіксаваныя цэны на паездкі, якія не будуць залежаць ад надвор'я ці яшчэ якіх-небудзь фактараў. Пакуль новае таксі даступна толькі ў Мінску. Кіраўнік «А1 таксі» Яўген Ляўданскі расказаў Office Life, як маецца сэрвіс.

«А1» вырашыла выйсці на рынак таксі з восені 2024 года. Для гэтага кампанія набыла аднаго з вядомых гульцоў — службу таксі «Баварыя». У сакавіку 2025 года стала вядома аб запуску сэрвісу з 1 мая. На старце ў «А1 таксі» было больш за 3 тысячы машын.

«Зараз заказаў больш, чым машын на лініі», — кажа Яўген Ляўданскі.

«Што тычыцца тэхнічных пытанняў, то мы слухаем два бакі. Напрыклад, кіроўцы паскардзіліся, што кнопка «Трывога» ў дадатку занадта яркая і вялікая, і яны часта выпадкова яе краналі. Пасажыры прасілі дадаць беларускую мову ў дадатак. Мы на старце не паспелі гэта зрабіць, паскорыліся — і цяпер яна ёсць у новым рэлізе».

Ляўданскі прызнае, што «Яндэкс таксі» — моцны канкурэнт.

«Але мы бачым, што ў чымсьці ён спрабуе ісці за намі, і гэта мяняе рынак. Напрыклад, мы не ўводзілі асобныя тарыфы для пасажыраў з дзецьмі або жывёламі. Цяпер бачым, што ў іншых службаў у раздзеле «Тарыфы» насупраць графы «дзіцячае крэсла» напісана «не больш за 0 рублёў». Праўда, калі пры замове выбіраеш тарыф «Дзіцячы» і тое, якое аўтакрэсла трэба, цана павялічваецца. Упэўнены, кліент разбярэцца».

«А1 таксі» зрабіла стаўку на фіксаваныя тарыфы. Па назіраннях пасажыраў, гэта даражэй, чым у іншых таксі. Ляўданскі заўважае:

«Як можна параўноўваць, калі ехалі ў адзін бок — была адна цана, а вяртаецеся тут жа назад — ужо ў два разы даражэй? Або ехалі за 10 рублёў, дождж пайшоў — ужо 40… Мы за якасць, стабільнасць і празрыстасць. Мы задаволеныя, што пасля нашай заявы аб выхадзе на рынак цэны ў канкурэнтаў тут жа знізіліся. Для спажыўца гэта добра.

Нашы тарыфы фіксаваныя, яны эканамічна абгрунтаваныя. Упэўнены, што гэтыя арэлі «ўверх-уніз» з цэнамі хутка скончацца. Рынак ад гэтага ўжо стаміўся. Тарыфы, якія ніжэйшыя за эканамічна абгрунтаваныя выдаткі, проста «выпальваюць» усіх перавозчыкаў. Гэта не пра развіццё бізнэсу. Бо перавозчыку неабходна абнаўляць аўтапарк, а для гэтага патрэбна рэнтабельнасць».

Пакуль «А1 таксі» працуе толькі ў Мінску, але плануе пашырацца і на рэгіёны.

А1

Каментары2

  • Барадзед
    06.06.2025
    Яндекс вон!
  • Максим Дизайнер
    06.06.2025
    Барадзед, Бывший уксус?Ваши золотые времена законились в с приходом Яндекс, уксус.

Цяпер чытаюць

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА2

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ацанілі страты Расіі ў выніку спецаперацыі «Павуцінне»1

Ілан Маск незадоўга да адстаўкі пабіўся з міністрам фінансаў11

У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён14

Памёр маладафронтавец першай генерацыі Андрэй Пятроў3

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»10

«Белорусские продукты» ў Казахстане трапілі ў моўны скандал8

Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну22

Арына Сабаленка прайграла ў фінале «Ралан Гарос»15

Нашчадка эмігрантаў з Беларусі прызначылі галоўнакамандуючым аб'яднаных сілаў НАТА ў Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА2

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць