Грамадства

Паездка ў аэрапорт — ад 90 да 150 рублёў. Беларускі канкурэнт «Яндэкс-таксі» агучыў тарыфы

Мабільны аператар А1 запускае сэрвіс таксі. Плануецца, што ён запрацуе 1 мая.

Мабільны аператар А1 зусім хутка запусціць уласны анлайн-сэрвіс таксі.

Канкурэнт расійскага «Яндэксу», які ў Беларусі ў мінулым годзе прызнаны манапалістам на гэтым рынку, павінен запрацаваць 1 мая. Але запуск можа і затрымацца з тэхнічных прычын, даведалася Tochka.by.

Кампанія ўжо азначыла тарыфы. Планаў будзе некалькі. Самы танны — «Эканом». Падача аўтамабіля абыдзецца ў тры рублі і больш, а кіламетр па горадзе на такім тарыфе будзе каштаваць 60 капеек. Пры гэтым тарыф называюць дынамічным: цана, відаць, будзе змяняцца ў залежнасці ад попыту. Падача аўтамабіля ў недынамiчным плане «Стандарт» абыдзецца ў сем рублёў, а кіламетр па горадзе будзе каштаваць 1,20 рубля. 

Прадбачаныя таксама два тарыфы «Камфорт», а самым дарагім будзе тарыф «Бізнэс» — 12 рублёў за падачу і 2,5 рубля за кіламетр па горадзе. У гадзіну пік падача машыны на ўсіх нядынaмічных тарыфах будзе даражэйшай.

Будзе ў А1 асобны тарыф для паездак у аэрапорт «Мінск». За такую паездку давядзецца аддаць 90 рублёў на машыне эканом-класа, 120 рублёў на тарыфе «Камфорт» і 150 рублёў на «Бізнэсе». За кожны кіламетр звыш 60 трэба будзе даплочваць асобна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў70

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў70

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць