Культура1111

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага

Ініцыятыва Maldzis выкупіла першае выданне «Жазла кіравання» («Жезлъ правленіѧ») Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.

«Жазло кіравання» было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.

«Асветнік Сімяон Полацкі — постаць агульнаеўрапейскага маштабу і адна з самых яркіх асоб у гісторыі Усходняй Еўропы ў XVII ст. Шмат у чым ягонае жыццё і творчасць (у тым ліку кніга «Жазло кіравання») адлюстроўваюць культурную спецыфіку Беларусі як еўрапейскай краіны з асаблівай ідэнтычнасцю і гістарычнай спадчынай, якая склалася ў выніку сінтэзу традыцый і ўплываў Захаду і Усходу», — кажа кіраўнік ініцыятывы Павел Мацукевіч.

Кніга была набытая ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў і ў будучыні будзе перададзеная ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасці грамадскага падарунка. Да вяртання ў Полацк кніга будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.

Апякун ініцыятывы Maldzis Рыгор Астапеня зазначае: «Кніга «Жазло кіравання» з’яўляецца прыкладам багатых традыцыяў палемічнай літаратуры, якая была шырока распаўсюджаная акурат на беларускіх землях. Нашыя продкі менавіта з дапамогай мовы палемічных тэкстаў, а не зброі імкнуліся вырашаць міжканфесійныя канфлікты. У тагачаснай Расеі такой традыцыі не існавала. «Жазло кіравання» лічыцца першым значным палемічным творам у расейскай гісторыі».

Каментары11

  • Жора
    14.06.2025
    Прапаноўваю агласіць, колькі ініцыятыва Maldzis узяла грантаў і не рабіць індывідуальны піяр Астапені з кожнага набытку чарговага рарытэту, які да моманту Х з'яўляецца ўласнасцю Астапені. А момант Х, як мы бачым на прыкладзе БНР, можа і праз 100 год не наступіць.
  • Івулін
    14.06.2025
    Гэта топ!
  • Пан Белы меў рацыю?
    14.06.2025
    Самі запісалі ў беларусы праваслаўнага манаха, які хваліў маскоўскага цара. А пазней плач, што заходнерусізм такі моцны ў галавах беларусаў.

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды33

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук 30 гадоў таму забіў былога мужа сваёй каханай. Цяпер яго знайшлі і далі 12 гадоў калоніі4

Вярхоўны суд не будзе караць чалавека, калі той мацюкнецца, спатыкнуўшыся аб бардзюр7

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі36

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды33

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць