Грамадства1414

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Па Беларусі адгрымелі школьныя выпускныя. Рыхтавацца да іх як адзінаццацікласнікі, так і іх бацькі пачалі загадзя, вышукваючы самыя стылёвыя сукенкі і касцюмы і рэзервуючы візажыстаў з цырульнікамі на дзень X. Некаторыя з выпускнікоў падзяліліся, у колькі ім абышліся іх вобразы.

Лізавета Карпенка. Фота тут і далей: скрыншоты відэа

Лізавета Карпенка, выпускніца Гомельскай СШ №44 прызналася, што пра такі лук марыла яшчэ з 9-га класа.

«Гэта вобраз з Met Gala-2017, які прэзентавала Лілі-Роўз Дэп ад «Шанэль»».

Сукенка абышлася дзяўчыне ў 140 даляраў, туфлі каштавалі 27 даляраў. Каралі ж яна зрабіла сваімі рукамі.

Касцюм выпускніка Арцёма Ільіна адмінусаваў ад сямейнага бюджэту 800 беларускіх рублёў. Красоўкі пацягнулі яшчэ на сто.

Арцём Ільін

Марыі Варыч прыйшлося адправіцца па сукенку мары за мяжу: у Гомелі яна не магла знайсці нічога падобнага.

Марыя Варыч

«Я купіла сукенку яшчэ зімой», — дэманструе навыкі планавання выпускніца гарадскога ліцэя №1. Каштаваў убор 400 рублёў.

Аляксандра Яфрэменка таксама планавала свой вобраз на выпускны загадзя — ужо ў сакавіку азадачылася пошукам не толькі адзення, але і падборам візажыста і цырульніка.

Аляксандра Яфрэменка

«Я адмяла вельмі шмат варыянтаў, таму што не ўсё па маім фасоне і не ўсё падыходзіць да майго колератыпу — прыйшлося павазіцца», — адзначае дзяўчына.

За чырвоную сукенку па выніку аддалі 300 рублёў, за басаножкі — 80.

А вось у Сафі Каробкі адны туфлі каштавалі 400 рублёў. Сукенку ж яна шыла на замову і прызнаецца, што гэта таксама «выйшла дарагавата». Самы бюджэтны элемент у яе вобразе — бант-аксэсуар на руцэ, які яна пазычыла ў сястры.

Сафі Каробка

Кацярына Тамашук замест звыклых сукенак абрала для сябе так званы кейп — падоўжаны пінжак-накідку са свабоднымі рукавамі.

Кацярына Тамашук

Яна не распавяла, на колькі канкрэтна грошай пацягнуў яе лук, дапоўнены пярлінамі і сумачкай з «Зары», але падкрэсліла, што «кошт прымальны»:

«Многія мае аднакласніцы шылі сукенкі, і яны абышліся даражэй».

Некаторыя каментатары пад відэа абураюцца тым, як лёгка экс-школьнікі разважаюць пра прымальнасць цэн, калі гэта не іх грошы:

«Ніхто і не сказаў, што гэта бацькі купілі».

Некаторыя ж шчыра не разумеюць, навошта ўвогуле так зачмурацца з адзеннем на «адзін вечар».

Іншыя ж адзначылі добры густ выпускнікоў:

«Выпускнікі на сваім свяце выглядаюць круцей, чым зоркі на чырвонай дарожцы»; «Прыемна глядзець, што дзяўчаты абдумвалі вобраз».

У сеціве таксама можна знайсці пераўвасабленні ў зорак чырвоных дарожак і ад іншых выпускнікоў.

Каментары14

  • Сергей.
    16.06.2025
    Так патриоты идейные пишут что беларусы мучуются и жрачь нечего и еле выживают. Кто то тут не прав.
  • Ваван
    16.06.2025
    А при этом некоторые родители на выпускных пришли в джинсах и видавших виды рубашка. Мамы хорошо если брючный костюм. В основном те же джинсы и кроссовки с валбериса.....
  • Максим Дизайнер
    16.06.2025
    Бедные полковники, айтишники, пакарыцели польского и литовского захолустья. Они еще не в курсе, сколько они им должны, и во сколько обойдется общение с нашими кричевскими принцессами бензоколонок с корочкой "не дура", с комплексом неполноценности и мужчтна должен.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць