Грамадства33

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру

Паліцыя раскрыла групу ў Discord пад назвай «764», члены якой схілялі дзяцей да самапашкоджання і нават самагубства. На партале ёсць нямала каналаў, якія распаўсюджваюць надзвычай жорсткі і гвалтоўны кантэнт.

Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Пра гэта піша выданне BILD.

Сетка Discord з’явілася ў 2015 годзе як чат-платформа для геймераў. Гэта зручнае месца для гульняў, зносін з сябрамі або стварэння інтэрнацыянальных супольнасцяў. Сярод прыкладна 200 мільёнаў карыстальнікаў — мноства падлеткаў і маладых людзей.

Аднак разам з бяскрыўдным кантэнтам на серверах Discord існуюць і так званыя gore-каналы, дзе распаўсюджваецца надзвычай жорсткі і гвалтоўны кантэнт — сцэны забойстваў, самапашкоджання і катаванняў.

Тэрмін «gore» азначае «запечаная кроў», «прабадаць, пракало́ць рагамі або ікламі», «глыбока прабіць нажом».

Эксперты ўжо даўно звяртаюць увагу, што на Discord зноў і зноў з’яўляюцца парнаграфічныя матэрыялы, нягледзячы на правілы абароны непаўналетніх. Аднак тое, што адбываецца на так званых gore-серверах, пераўзыходзіць усё гэта.

Журналісты BILD з першай спробы знайшлі сем такіх каналаў, назвы падгруп якіх гавораць самі за сябе: расстрэлы (Shooting), нажавыя раненні (Stabbing), адсячэнне галоў (Beheading), ІДІЛ (ISIS), агіднае (Fire), картэль (Cartel), хваробы (Disgusting), Disease, экстрэмальнае (Extreme).

У іх размяшчаюцца адпаведныя відэа і фатаграфіі. Адзін з карыстальнікаў прасіў выкласці відэа, на якім мужчына адразае сабе рукі нажом. На іншых серверах сустракаюцца нават відэа канібалізму. Асабліва часта прадстаўлены гвалт супраць жанчын.

Сярод удзельнікаў адной з такіх груп — 19-гадовы амерыканец Брэдлі Кадэнхед, які стварыў канал «764» у 15 гадоў, і

20-гадовы гамбуржац Шахрыяр Дж. (псеўданім White Tiger), які, паводле даных следства, прымусіў 13-гадовага хлопчыка павесіцца на камеру. Кадэнхед ужо асуджаны на 80 гадоў, Шахрыяр Дж. арыштаваны і адмаўляе віну.

Парадокс у тым, што гэтыя матэрыялы можа ўбачыць любы карыстальнік Discord, проста далучыўшыся да адкрытага сервера.

«Платформы накшталт Discord па сутнасці з’яўляюцца прававым вакуумам. З аднаго боку, усё гэта адбываецца адкрыта, з другога — абсалютна схавана», — сказала ў інтэрв’ю BILD псіхолаг і дырэктарка арганізацыі Innocence in Danger Юлія фон Вайлер.

Discord не патрабуе пацвярджэння ўзросту пры рэгістрацыі, што дазваляе непаўналетнім атрымліваць доступ да забароненага кантэнту, проста ўказаўшы фальшывую дату нараджэння. Да таго ж шматлікія забаненыя карыстальнікі лёгка ствараюць новыя акаўнты і працягваюць публікаваць гвалтоўныя матэрыялы.

Discord не адказаў на запыт BILD. Юлія фон Вайлер дадала:

«Неабходна падумаць пра сапраўдную верыфікацыю. Гэта значыць, што мы прыбіраем ананімнасць у інтэрнэце. Тады рэалізаваць свае фантазіі пра гвалт стане значна цяжэй. За псеўданімам White Tiger ужо не схаваешся — правайдары будуць ведаць тваё сапраўднае імя».

Каментары3

  • дык
    22.06.2025
    дык а спасылкі дзе?
  • .
    22.06.2025
    1. У артыкуле акцэнт на Discord (у назве, ілюстрацыі), хаця ён толькі інструмент (і адзін са шматлікіх такіх жа), а віна ў людзях, злачынцах.
    Нядаўна былі падобныя навіны пра Bluesky, Mastodon, Twitter.

    2. Як яны плануюць забараніць тое, што людзі могуць падключыцца да іншага сервера, нават у іншай юрысдыкцыі?
    А калі нават сам Discord прыдумае нешта, усё роўна знойдуцца аналагі, якія людзі змогуць запускаць самастойна бескантрольна.

    3. "Гэта значыць, што мы прыбіраем ананімнасць у інтэрнэце".
    Ці разумеюць яны, што акрамя злачынцаў (прыклады ў артыкуле насамрэч жудасныя) той жа ананімнасці жадаюць грамадзяне несвабодных краін?
    І забарону ананімнасці ў цывілізаваных краінах радасна падтрымаюць тыраны?
  • Страх -- оружие тирана
    23.06.2025
    Главное не то, чем пугают, а то, что Билд и им подобные хотят в итоге получить -- отказ в анонимности и тотальный контроль.

    И всегда это так и делается. Нашли пару сотен отморозков, которые были и есть везде.
    А анонимности лишить хотят под эту дудку миллионы.

    И самое главное, люди могут повестись на это.
    Всегда ограничение прав возможно, если хорошенько напугать людей сначала
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць