Спорт11

Стасевіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці матчаў. Яму падарылі лукашэнкаўскі мерч, хаця дома футбаліст у чорным спісе

39-гадовы паўабаронца «Атыраў» Ігар Стасевіч правёў 732 матчы на прафесійным узроўні і стаў абсалютным рэкардсменам Беларусі. Ён абышоў Аляксандра Глеба, які раней утрымліваў першынство ў Клубе Сяргея Алейнікава — асацыяцыі беларускіх футбалістаў, што згулялі больш за 500 афіцыйных матчаў на найвышэйшым узроўні. Але дома гуляць Стасевічу не далі.

Фота: АБФФ

Перад рэкордным матчам у Актобе прадстаўнік АБФФ Ігар Цаплюк павіншаваў гульца з дасягненнем, абгарнуў яго чырвона-зялёным сцягам, уручыў гадзіннік «Луч» і бомбер з лукашэнкаўскага мерча з прозвішчам Стасевіча.

Нягледзячы на выдатную кар’еру і заслугі перад беларускім футболам, Ігар Стасевіч не можа працягваць выступаць у Беларусі.

Пасля падзей 2020 года яго прозвішча трапіла ў чорны спіс. Хоць ён запісаў так званае пакаяннае відэа, у 2022 годзе ягонае магчымае вяртанне ў мінскае «Дынама» было асабіста забаронена тагачасным міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком.

У выніку Стасевіч вымушаны працягваць кар’еру за мяжой — цяпер ён зноў іграе ў казахстанскім «Атыраў», дзе ўжо выступаў раней.

Стасевіч за сваю кар’еру паспеў выступіць за БАТЭ, мінскае «Дынама», «Атыраў», «Гомель», «Шахцёр» і іншыя каманды.

У ягонай біяграфіі — 10 тытулаў чэмпіёна Беларусі, 5 перамог у Кубку краіны, званні найлепшага футбаліста чэмпіянату (2014, 2015, 2016, 2018, 2019) і найлепшага футбаліста Беларусі (2015, 2018, 2019). Ён таксама прымаў удзел у групавых этапах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а ў сезоне 2018/2019 стаў найлепшым асістэнтам у Лізе Еўропы.

Каментары1

  • абфф у́ складзе арды
    06.07.2025
    улыбок тебе дед Макар

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне9

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва8

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці21

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне9

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць