Грамадства44

У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцвякоў» у Першай сусветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву

У расейскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры часта сустракаецца меркаванне, што з'яўленне фразы «расейцы не здаюцца» завязана менавіта з абаронай Асавецкай крэпасці, піша «Свабода».

Рэканструкцыя «атакі мерцьвякоў» у Зэльве. Фота: газэта «Праца»

У Зэльве Гарадзенскай вобласьці на фэсьце гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» ўпершыню аднавілі «атаку мерцьвякоў» — бітвы паміж расейскай імпэратарскай арміяй і нямецкім войскам каля крэпасьці Асавец (цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, недалёка ад Беластоку), што знаходзілася на ўсходнім фронце Першай усясьветнай вайны.

Як паведаміла раённая газэта «Праца», рэканструктары таксама аднавілі і падзеі Айчыннай вайны 1812 году, якая была «нялёгкім выпрабаваньнем для народа, але дзякуючы самаадданасьці і намаганьням дзясяткаў тысяч людзей, сярод якіх было нямала беларусаў, войска Банапарта было разгромлена».

Адметна, што Першая ўсясьветная вайна не закранула непасрэдна тэрыторыю Зэльвы, хоць раён быў часткай Усходняга фронту, дзе ішлі баі паміж Расейскай імпэрыяй і Цэнтральнымі дзяржавамі. Зэльвенскі раён, як і ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі, уваходзіў у зону баявых дзеяньняў.

«Атакай мерцьвякоў» называюць абарону Асавецкай крэпасьці ад нямецкіх сіл, якія перад атакай выкарысталі газ супраць расейскага войска, спадзеючыся на гібель жаўнераў. Але большасьць іх змаглі выкарыстаць рэсьпіратары і ня толькі пазьбегнуць сьмерці, а і распачаць контратаку, якая, па сутнасьці, пераламала ход Першай усясьветнай вайны. Паводле расейскіх гісторыкаў, у гэтай бітве трохтысячнаму нямецкаму войску супрацьстаялі крыху больш за 200 расейскіх жаўнераў.

Нямецкія гісторыкі ня маюць ніякіх зьвестак менавіта пра гэтую «газавую атаку» каля Асаўца, але прызнаюць, што такая практыка выкарыстоўвалася нямецкім войскам на розных кірунках Усходняга фронту.

У расейскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры часта сустракаецца меркаваньне, што зьяўленьне фразы «расейцы не здаюцца» зьвязана менавіта з абаронай Асавецкай крэпасьці.

Каментары4

  • Валенты
    13.07.2025
    А менавіта на захадзе Беларусі Банапарта сустракалі як вызваліцеля.
  • Вікцюк
    13.07.2025
    Сцэнар для рэканструктара. Тэўтонскія рыцары пад камандай Пілсудскага штурмуюць Баграціёнавы флешы, а лука ў вобразе палітрука Клачкова з міфа пра 28 панфілаўцаў вядзе па курскай трубе атрад пузатых, як сам, партызанаў у будзёнаўках (адціснулі адну ў Канапацкай) адбіваць атаку калектыўнага Захада з крыкам "веліка расея, а я вам січас пакажу, аткуда на Беларусь гатовілась нападеніе". Такая ўніверсальная пастаноўка дазволіць ашчаджаць бюджэтныя сродкі, бо можа быць паказана і на 9 Мая, і ў дзень рэспублікі, і на лініі сталіна, і на галоўнай ялінцы краіны.
  • не беларус
    13.07.2025
    Valenty, тады афіцыйна тая тэрыторыя Беларуссю не лічылася, па справе.

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды9

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай14

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды9

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць