Грамадства7878

Еўрасаюз увёў поўную забарону на фінансавыя транзакцыі ў дачыненні да некалькіх банкаў Беларусі

Еўрасаюз пашырыў частковую забарону на фінансавыя паслугі ў дачыненні да Беларусі ў межах 18-га пакета санкцый. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады ЕС.

Фота: AP

«Забарона на спецыяльныя фінансавыя паслугі пашырана да поўнай забароны на транзакцыі. Уводзіцца таксама эмбарга на імпарт зброі з Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Санкцыі ўведзены таксама ў дачыненні да васьмі аб’ектаў, звязаных з ваенна-прамысловым комплексам Беларусі, іх назвы пакуль не ўдакладняюцца.

Санкцыі распаўсюджваюцца ў дачыненні да тых беларускіх банкаў, якія раней былі адключаныя ад SWIFT, цяпер яны трапілі пад поўны бан на транзакцыі.

Як раней казаў у каментары «Люстэрку» старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, гаворка ідзе пра «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белінвестбанк» і «Банк Дабрабыт».

Каментары78

  • Жора
    18.07.2025
    Віншуем Святлану Георгіеўну, якая ўвесь час паўтарае "ураўняць санкцыі", з новым дасягненнем у паляпшэнні дабрабыту людзей у Беларусі! Дзякуй!
  • Жора
    18.07.2025
    НН, зрабіце рэпартаж, што гэта будзе значыць на практыцы - у людзей, якія часова за мяжой, у выпадковы момант бліжэйшымі днямі перастануць працаваць беларускія карткі і людзі застануцца галоднымі?

    І ці будуць працаваць у Беларусі замежныя карткі? Па ідэі не, бо разлікі Visa/Mastercard ідуць праз беларускія банкі, а калі поўная забарона на транзакцыі, адпаведна, яны не будуць праходзіць.

    От нарабілі дзялоў сваіх "выраўніваннем санкцыі". Прыдуркі.
  • Jorg
    18.07.2025
    Асабіста падзякваюць простыя беларусі, якія не змогут надыслаць бацькам грошы ў Беларусь. Калі гэтая забарона таксама закране звычайныя пераводы праз paysend і г.д.

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць