Свет77

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у прысутнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб поўным спыненні баявых дзеянняў. Паводле слоў Трампа, бакі дамовіліся назаўжды спыніць узброены канфлікт, аднавіць гандаль, падарожжы і дыпламатычныя адносіны, а таксама прызнаваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць адзін аднаго, перадае Reuters.

Ільхам Аліеў, Дональд Трамп і Нікол Пашынян. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

ЗША плануюць падпісаць з Ерэванам і Баку асобныя пагадненні аб пашырэнні супрацоўніцтва ў энергетыцы, гандлі і высокіх тэхналогіях, а таксама зняць абмежаванні на ўзаемадзеянне ў сферы абароны з Азербайджанам. Амерыканскія кампаніі гатовыя інвеставаць у інфраструктуру абедзвюх краін.

Аліеў назваў дамоўленасці магчымасцю «перагарнуць старонку супрацьстаяння і крыві» і забяспечыць мірную будучыню. Пашынян падкрэсліў, што гэта адкрывае шлях да міру, бяспекі і эканамічнага развіцця на Паўднёвым Каўказе.

Пры гэтым застаецца нявысветленым, як пагадненне вырашыць галоўныя спрэчныя пытанні — напрыклад, дэлімітацыю мяжы і патрабаванне Баку змяніць Канстытуцыю Арменіі, дзе ўсё яшчэ ёсць заклік 1989 года аб аб’яднанні з Нагорным Карабахам.

Асобны пункт дакумента дае Вашынгтону выключныя правы на развіццё транзітнага калідора праз Паўднёвы Каўказ. Ён павінен злучыць паўднёвы захад Азербайджана з яго эксклавам Нахічэванню праз горад Мегры ў Сюнікскай вобласці Арменіі і выйсці да мяжы з Турцыяй.

Гэты праект, які атрымаў назву TRIPP («Маршрут Трампа дзеля міжнароднага міру і росквіту»), будзе дзейнічаць у рамках армянскага заканадаўства, але ЗША атрымаюць магчымасць прыцягнуць міжнародных партнёраў для будаўніцтва і кіравання інфраструктурай. Паводле крыніц Reuters, калідор можа адкрыць рэгіён для новых эканамічных сувязяў і зменшыць рызыку аднаўлення канфлікту.

Каментары7

  • сытуацыя ўзьнікае на фоне засяроджанасьці маскоўскай імпэрыі на вайне ва Ўкраіне
    09.08.2025
    Стварэньне i разьвіцьцё стратэгічнага транзытнага калідора з удзелам Армэніі і Азэрбайджану ставіць маскоўскую імпэрыю ў складанае становішча, бо гэта падрывае яе ўплыў у рэгіёне і ўскладняе яе ролю як гаранта бясьпекі для Армэніі. Гэтая сытуацыя ўзьнікае на фоне засяроджанасьці маскоўскай імпэрыі на вайне ва Ўкраіне, што аслабіла яе здольнасьць кіраваць канфліктамі ў суседзтве.
  • Ну-ну
    09.08.2025
    Трамп выкінуў Маскоўскую імперыю з з Станаў і Каўказу,
    Трамп проста зрабіў "peace" дзе змог. Трэба штосьці прадаваць электарату.

    Сваі вільготныя мары пра выкінутую імпэрыю пакіньце сабе. Гэта так не працуе, прабачце.
  • Маскоўская база без шансаў , ПРАЗ некалькі тыдняў яе не будзе
    09.08.2025
    Трамп выкінуў Маскоўскую імперыю з з Станаў і Каўказу, +1, "Кавалак Зангезурскага калідора, што праходзіць праз армянскую тэрыторыю, будзе перададзены амэрыканскай кампаніі на 99 гадоў."

    ІМПЕРСКАЯ Маскоўская база без шансаў , ПРАЗ некалькі тыдняў яе не будзе ў Арменіі, Трамп усё вырашыў , як прыгожа масковію нахілілі амерыканцы і каўказцы

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць